У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Снж 2016

Генасамблея ААН прыняла ініцыіраваную Беларуссю рэзалюцыю па Чарнобылі

Генасамблея ААН прыняла ініцыіраваную Беларуссю рэзалюцыю па Чарнобылі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 8 снежня на пленарным пасяджэнні Генеральная Асамблея ААН прыняла кансэнсусам ініцыіраваную і падрыхтаваную дэлегацыяй Беларусі рэзалюцыю "Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Праект рэзалюцыі на пасяджэнні ГА ААН прадставіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.

У сваім выступленні Валянцін Рыбакоў падкрэсліў прыярытэтнасць для краіны пытання ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы і аднаўлення пацярпелых раёнаў. Намеснік міністра з удзячнасцю адзначыў уклад міжнароднай супольнасці, у тым ліку сістэмы ААН, у аднаўленне і развіццё пацярпелых рэгіёнаў. Асаблівая каардынуючая роля ў гэтай міжнароднай дзейнасці належыць Праграме развіцця ААН.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства таксама сказаў, што Беларусь назапасіла ўнікальны вопыт работы па аднаўленні і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых раёнаў і гатова дзяліцца набытым вопытам.

Разам з Беларуссю суаўтарамі новага дакумента Генеральнай Асамблеі ААН па чарнобыльскай праблематыцы сталі 60 дзяржаў свету.

Прынятая па ініцыятыве Беларусі рэзалюцыя ГА ААН - яскравае сведчанне салідарнасці міжнароднай супольнасці з намаганнямі пацярпелых краін і гатоўнасці прадаўжаць супрацоўніцтва з імі па постчарнобыльскіх праблемах і аказваць адпаведнае садзейнічанне.

Рэзалюцыя заклікае да захавання ўвагі з боку міжнароднай супольнасці да постчарнобыльскіх праблем і скаардынаваных міжнародных дзеянняў для вырашэння доўгатэрміновых наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Асноўны пасыл новай рэзалюцыі ГА ААН - неабходнасць прадаўжэння чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН у мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрствы, інавацыі і інвестыцыі.

Дакумент заклікае дзяржавы-члены і ўстановы сістэмы ААН да ўзгаднення падыходаў да развіцця міжнароднага чарнобыльскага ўзаемадзеяння ў сувязі з завяршэннем у 2016 годзе дзесяцігоддзя ААН па рэабілітацыі і ўстойлівым развіцці пацярпелых рэгіёнаў.

Важным сімвалічным элементам рэзалюцыі з'яўляецца абвяшчэнне 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Дзяржавы - члены ААН выказаліся ў падтрымку ідэі, якая была агучана з трыбуны ААН у красавіку 2016 года ў ходзе ўрачыстага пасяджэння Генеральнай Асамблеі з нагоды 30-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы вядомым грамадскім дзеячам Ірландыі, заснавальнікам дабрачыннай арганізацыі "Міжнародны праект - Дзеці Чарнобыля" Эдзі Роўч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс