У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Снж 2016

Лукашэнка: Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлю

Лукашэнка: Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлю

6 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Іркуцкая вобласць Расіі павінны знайсці рэзервы для нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2015 годзе нам удалося дасягнуць максімальных за апошнюю пяцігодку паказчыкаў тавараабароту, якія склалі $115 млн. Аднак у гэтым годзе адбылося значнае зніжэнне, гэтак жа як і паміж Расіяй і Беларуссю. Каб выправіць сітуацыю, нам, вядома, неабходна шукаць рэзервы для нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Эканоміка - гэта аснова любых адносін, таму, хочаш ці не хочаш, давядзецца знайсці гэтыя рэзервы. А яны ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлюДля паспяховай рэалізацыі пастаўленых перад Іркуцкай вобласцю задач прапануецца больш актыўна выкарыстоўваць беларускія тавары і тэхналогіі.

"Лічу, што ёсць добрыя перспектывы для супрацоўніцтва па пастаўках вам кар'ернай, грузавой і іншай спецыяльнай тэхнікі, а таксама пагрузчыкаў для радовішчаў вугалю і іншых радовішчаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Акрамя таго, мы гатовы пастаўляць вам сельскагаспадарчую, пасажырскую, дарожна-будаўнічую тэхніку. Развіваць вытворчую кааперацыю, у тым ліку з прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу. Мы гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыі вобласці і ісці тым шляхам, які пракладзены намі ўжо ў іншых рэгіёнах Расіі".

Губернатар Іркуцкай вобласці Сяргей ЛеўчанкаАляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Іркуцкая вобласць таксама павінны папрацаваць над пошукам узаемавыгадных сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы. "Нашы аграрыі выводзяць высокапрадукцыйныя сарты бульбы і збожжавых. Ведаю, вы маеце патрэбу ў гэтым", - дадаў Прэзідэнт.

Нягледзячы на значную аддаленасць Іркуцкай вобласці, заўважыў кіраўнік дзяржавы, ёсць перспектывы супрацоўніцтва і ў будаўніцтве. "У вас вельмі амбіцыйныя задачы: вы плануеце будаваць жылля да 1,5 млн кв.м у год. Вопыт у Беларусі ёсць. У свой час мы былі паказальным будаўнічым комплексам. Мы гэта не разгубілі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Перавага наша ў тым, што мы гатовы будаваць аб'екты пад ключ: ад праектавання да ўстаноўкі ўваходных дзвярэй".

Лукашэнка: Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлюУ час цяперашняга візіту дэлегацыя Іркуцкай вобласці ўжо наведала сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы Беларусі, у тым ліку МАЗ, МТЗ, агракамбінат "Ждановічы".

"Калі вам спадабаюцца нейкія напрамкі нашага развіцця, мы гатовы не проста прыехаць і нешта зрабіць, а працаваць сумесна з вамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс