Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Сак 2017
Лукашэнка: Супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі набрала добрыя абароты па ўсіх напрамках Лукашэнка: Супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі набрала добрыя абароты па ўсіх напрамках
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі...
1 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі
"Мы адчуваем, што ў нас добрыя адносіны, і мы на гэтай аснове гатовы да любога супрацоўніцтва з Грузіяй, грузінскім народам. Мы заўсёды будзем рады вітаць і бачыць грамадзян Грузіі ў Беларусі і аказваць ім усялякую падтрымку, садзейнічанне і ў адпачынку, і ў бізнесе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
28 Лют 2017
Лукашэнка: Прысуджэнне дзяржузнагарод за навуковыя працы не павінна мець фармальны характар Лукашэнка: Прысуджэнне дзяржузнагарод за навуковыя працы не павінна мець фармальны характар
"Трэба паглядзець на ўсіх распрацоўшчыкаў, мы павінны на іх звярнуць сур'ёзную ўвагу. Калі мы не змаглі ім прысвоіць лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі, адбярыце гэтыя работы (калі відаць, што эфект каласальны і яна заслугоўвае прынамсі ўвагі), падумайце і ўнясіце мне прапановы, што мы будзем рабіць з гэтымі людзьмі і работамі. Так, усе не павінны дзяржпрэміі атрымліваць, таму што гэта ўжо будзе абязлічванне"...
28 Лют 2017
Колькасць насельніцтва Беларусі ўзрасла да 9 504,7 тыс. чалавек Колькасць насельніцтва Беларусі ўзрасла да 9 504,7 тыс. чалавек
У апошнія гады колькасць насельніцтва рэспублікі расце. Так, на 1 студзеня 2013 года было 9 464 тыс. жыхароў, на 1 студзеня 2014 года - 9 468 тыс., на 1 студзеня 2015 года - 9 481 тыс., на 1 студзеня 2016 года - 9 498 тыс. чалавек...
26 Лют 2017
Уладзіслаў Ганчароў і Дар'я Домрачава прызнаны лепшымі спартсменамі конкурсу "Трыумф. Героям спорту" Уладзіслаў Ганчароў і Дар'я Домрачава прызнаны лепшымі спартсменамі конкурсу "Трыумф. Героям спорту"
Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў і трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава прызнаны лепшымі спартсменамі па выніках 2015 і 2016 гадоў публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту". Пераможцаў конкурсу назвалі на ўрачыстай цырымоніі 25 лютага ў Мінску. Прозвішча лепшага атлета аб'явіў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка...
23 Лют 2017
Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі
Гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы. Беларусь удзяляе першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. У рэспубліцы створана надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сіл, удасканальваецца баявая падрыхтоўка ваеннаслужачых...
20 Лют 2017
Беларускі Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок перамаглі на першым этапе Кубка свету па скачках на батуце Беларускі Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок перамаглі на першым этапе Кубка свету па скачках на батуце
У фінале сінхронных скачкоў Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок набралі лепшую суму балаў - 49,400 бала. Другое месца занялі прадстаўніцы Азербайджана Святлана Макштарова і Вераніка Земляная - 46,350. Замкнуў тройку прызёраў дуэт з Партугаліі Беатрыс Марцінс і Сілвія Саіётэ - 45,050...
14 Лют 2017
Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі
"Асноўным вынікам нашай агульнай работы павінна стаць не проста карэкціроўка прававых актаў. Нам неабходна дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі, якое будзе пацвярджацца станоўчай ацэнкай з боку суб'ектаў гаспадарання", - заявіў кіраўнік дзяржавы...
12 Лют 2017
Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі
Прыехаць у Беларусь без візы змогуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта спрыяльныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян...
12 Лют 2017
Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне
Лепшая беларуская біятланістка пайшла на дыстанцыю працягласцю 10 км 27-й, уступаючы лідару чэшцы Габрыэле Коўкалавай амаль паўтары мінуты. Аднак гэта не збянтэжыла Дар'ю і яна цудоўна прайшла ўсю дыстанцыю пры ідэальнай стральбе на чатырох агнявых рубяжах...
10 Лют 2017
Лукашэнка патрабуе збалансаванага развіцця і пошуку новых кропак росту эканомікі Беларусі Лукашэнка патрабуе збалансаванага развіцця і пошуку новых кропак росту эканомікі Беларусі
"Нашу эканоміку трэба прарэвізаваць з пункту гледжання чалавечага фактару. Аднак важна, каб крокі, што прымаюцца, не стваралі перадумоў для дэстабілізацыі ў будучым, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Развіццё павінна быць абсалютна збалансаваным. Без валютных узрушэнняў, плацежных крызісаў і іншых негатыўных з'яў, якія мы перажывалі ўжо"...
9 Лют 2017
Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраванне Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраванне
"Як і ў любых пытаннях, па абмяркоўваемай тэме кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць працаваць ад жыцця, не пладзіць непатрэбных дакументаў, а вырашаць пытанні ў рамках прадастаўленых паўнамоцтваў," - сказаў Андрэй Гаеў...
8 Лют 2017
XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца сёння XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца сёння
Прадстаўнікі 31 краіны прымуць удзел у XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што пройдзе з 8 па 12 лютага. Ганаровым госцем выстаўкі стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Праграма мерапрыемстваў будзе ўключаць тры асноўныя тэмы: выдавецкі бізнес, вывучэнне англійскай мовы і адукацыйныя магчымасці Вялікабрытаніі...
7 Лют 2017
Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Кастрамская вобласць даўно з'яўляецца перспектыўным і надзейным партнёрам Беларусі. "Вы - прадстаўнік сапраўднай Расіі, Кастрамская вобласць - гэта сэрца Расіі. Вы перажываеце тыя ж праблемы, што і мы. У нас узаемадапаўняльныя, падобныя эканомікі", - адзначыў беларускі лідар...
6 Лют 2017
Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заваявала залаты медаль у слаламе на Універсіядзе Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заваявала залаты медаль у слаламе на Універсіядзе
У сваёй самай любімай дысцыпліне (слаламе) Марыя Шканава па суме дзвюх спроб паказала рэзультат 1 хвіліна 32,57 сек. Другое месца заняла Моніка Хюбнер з Германіі - 1 хвіліна 32,67 сек. Бронзавым прызёрам стала шведка Луіза Янсан - 1 хвіліна 32,80 сек...
6 Лют 2017
Лукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне Лукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне
"Мае патрабаванні да аптымізацыі дзяржапарату нязменныя. Неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне. У гэтай сферы павінны застацца толькі тыя, у каго гараць вочы, хто хоча працаваць і прыносіць карысць дзяржаве. Іншага не дадзена, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дэбюракратызацыя, ідэалагічная і кадравая палітыка, эканамічная экспертыза, прававы напрамак у рабоце Прэзідэнта з'яўляюцца важнейшымі"...
5 Лют 2017
Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка Дэвіса Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка Дэвіса
Пераможнае ачко беларускай дружыне прынёс Ягор Герасімаў (341-ы нумар сусветнага рэйтынгу), які абыграў 5 лютага Адрыяна Унгура (313) - 7:6 (7:5), 6:4, 6:4. Вырашальны паядынак прайшоў у вельмі напружанай барацьбе. У першым сэце Герасімаў толькі на тай-брэйку змог вырваць перамогу. У трэцім сэце Ягор Герасімаў таксама згуляў больш дакладна, дапускаў менш памылак і ў выніку выйграў, прынёсшы агульную вікторыю беларускай зборнай...
3 Лют 2017
Сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ доўжылася рэкордныя 7 гадзін 20 мінут Сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ доўжылася рэкордныя 7 гадзін 20 мінут
У жывой дыскусіі былі абмеркаваны некалькі дзясяткаў тэм, у тым ліку знешняя палітыка Беларусі, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за мінулы год, праблематыка смяротнай кары, абстаноўка ў сферы бяспекі, турыстычны патэнцыял дзяржавы, будаўніцтва БелАЭС і многія іншыя...
3 Лют 2017
Вялікая размова з Прэзідэнтам: сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і журналістамі Вялікая размова з Прэзідэнтам: сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і журналістамі
Мерапрыемства праходзіць ва ўнікальным фармаце пад агульнай назвай "Вялікая размова з Прэзідэнтам". На яго запрошаны каля 50 журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш вялікія дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. Таксама ў сустрэчы прымаюць удзел каля сотні экспертаў, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб'яднанняў...
1 Лют 2017
Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і журналістамі Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і журналістамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад агульнай назвай "Вялікая размова з Прэзідэнтам". У ім прымуць удзел амаль чатыры дзясяткі журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш вялікія дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі