У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Лют 2017

Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраванне

Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраванне

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна ўрэгуляваць праблемныя пытанні вакол перадачы ў давернае кіраванне маёмасці ўнітарных прадпрыемстваў. Аб гэтым па выніках нарады, што прайшла ў кіраўніка дзяржавы, паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як і ў любых пытаннях, па абмяркоўваемай тэме кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць працаваць ад жыцця, не пладзіць непатрэбных дакументаў, а вырашаць пытанні ў рамках прадастаўленых паўнамоцтваў, - сказаў Андрэй Гаеў. - Ёсць момант, які неабходна ўрэгуляваць, - існуе абмежаванне, устаноўленае Грамадзянскім кодэксам, на магчымасць перадачы ў давернае кіраванне маёмасці ўнітарных прадпрыемстваў. Таму па выніках нарады кіраўніком дзяржавы і даручана падрыхтаваць ключавы дакумент, які дазваляе перадаваць у давернае кіраванне маёмасць такіх прадпрыемстваў".

Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраваннеСтаршыня Дзяржкаммаёмасці адзначыў, што такі механізм - гэта адзін са спосабаў павышэння эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў. Сутнасць у тым, што маёмасць перадаецца ў кіраванне юрыдычнай асобе на пэўны тэрмін. "Юрыдычная асоба, якая бярэ ў кіраванне маёмасны комплекс, атрымлівае магчымасць пашырыць сваю вытворчасць на існуючай базе. Пры гэтым даўгі, калі яны ёсць у прадпрыемства, якое бярэцца ў кіраванне, застаюцца з гэтым прадпрыемствам. Але яно атрымлівае магчымасць выкарыстоўваць сыравіну, матэрыялы, дылерскую сетку юрыдычнай асобы, якая бярэ гэты комплекс у давернае кіраванне", - растлумачыў Андрэй Гаеў.

У выніку ўзнікае станоўчы эканамічны і сацыяльны эфект для абодвух прадпрыемстваў. Даверны кіраўнік прымае на сябе абавязацельствы выводзіць маёмасны комплекс на прыбытковую работу. А па выніках давернага кіравання можа ставіцца пытанне аб яго набыцці.

Андрэй Гаеў паведаміў, што тэарэтычна адпаведны механізм можа быць прыменены адносна больш як 2 тыс. прадпрыемстваў рознага профілю, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці.

Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраваннеНаперадзе таксама скрупулёзная работа з боку ўрада і мясцовых органаў улады па падборы юрыдычных асоб, якія могуць выступіць у ролі даверных кіраўнікоў. Плануецца, што гэта будзе адбывацца на конкурснай аснове.

"Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб тым, што калі існуюць заканадаўча ўстаноўленыя бар'еры, то трэба іх аператыўна знімаць, а далей кожны павінен займацца сваёй справай, не пладзіць залішніх папер", - заявіў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Андрэй Гаеў таксама прывёў прыклад станоўчага вопыту выкарыстання механізма давернага кіравання ў выпадку з акцыянернымі таварыствамі. Так, амаль два гады таму ААТ "8 Сакавіка" ўзяло ў давернае кіраванне пакет акцый ААТ "Рэчыцкі тэкстыль". За гэтыя два гады аб'ёмы складскіх запасаў на "Рэчыцкім тэкстылі" знізіліся ў 4 разы, выпрацоўка на аднаго работніка павялічылася больш як у два разы, аб'ём выпускаемай прадукцыі вырас на трэць. У адпаведнасці з бізнес-планам па выніках 2017 года прадпрыемства павінна атрымаць першы прыбытак.

Лукашэнка даручыў вырашыць праблемы з перадачай прадпрыемстваў у давернае кіраванне"Такім чынам, ААТ "8 Сакавіка" атрымала гатовы актыў для пашырэння сваёй вытворчасці і пры гэтым не ўзяло на сябе абцяжарванняў, якія гадамі збіраліся на "Рэчыцкім тэкстылі". А гэта прадпрыемства ў сваю чаргу атрымала магчымасць выконваць заказы ААТ "8 Сакавіка". "Рэчыцкі тэкстыль" таксама атрымаў магчымасць рэалізоўваць сваю прадукцыю праз шырокую дылерскую сетку ААТ "8 Сакавіка", - сказаў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

"Прыкладна ў такім жа напрамку павінны рухацца і даверныя кіраўнікі па ўнітарных прадпрыемствах", - дадаў ён.

Як стала вядома БЕЛТА па выніках нарады, новаўвядзенні будуць у першую чаргу накіраваны на вырашэнне пытанняў фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў і прыцягненне добрасумленных інвестараў. Прэзідэнт даручыў аператыўна без бюракратыі і кручкатворства знайсці аптымальнае рашэнне і ўрэгуляваць абазначаныя праблемныя моманты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс