Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Лют 2017

Беларускі Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок перамаглі на першым этапе Кубка свету па скачках на батуце

Беларускі Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок перамаглі на першым этапе Кубка свету па скачках на батуце

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок перамаглі ў дуэце на першым этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале сінхронных скачкоў Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок набралі лепшую суму балаў - 49,400 бала. Другое месца занялі прадстаўніцы Азербайджана Святлана Макштарова і Вераніка Земляная - 46,350. Замкнуў тройку прызёраў дуэт з Партугаліі Беатрыс Марцінс і Сілвія Саіётэ - 45,050.

У індывідуальных спаборніцтвах Таццяна Пятрэня заняла трэцяе месца - 55,210 бала. Суддзі ацанілі вышэй толькі выступленне Сюзанны Качасок з Расіі, якая заняла першае месца - 55,615 бала, і сярэбранага прызёра, таксама расіянкі, Яны Паўлавай - 55,545. Беларуска Ганна Гарчанок у фінале індывідуальных скачкоў размясцілася на сёмым радку пратакола - 17,185.

Ганна Гарчанок Не змог падняцца на п'едэстал гонару ў Баку алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра Уладзіслаў Ганчароў, які ў фінале стаў сёмым - 5,490. Хоць у кваліфікацыі віцябчанін паказаў другі рэзультат - 112,055, уступіўшы толькі Дзмітрыю Ушакову з Расіі (112,990). Перамогу ў мужчын у гэтым відзе праграмы атрымаў Міхаіл Мельнік з Расіі - 60,535. Другое месца заняў Ілья Грышунін (Азербайджан) - 59,890 бала. Бронзавы медаль этапу Кубка свету ў партугальца Дзіёга Абрэу - 59,085. Беларус Алег Рабцаў стаў чацвёртым - 58,515 бала.

У сінхронных скачках у мужчын Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў паказалі сёмы рэзультат - 16,150. Перамаглі Пірмамад Аліеў і Даніл Мусабаеў з Казахстана - 51,400. З 2017 года выступленні гімнастаў будуць ацэньвацца па новых правілах. У батутыстаў да базавых ацэнак за тэхніку выканання, складанасць і вышыню палёту дабаўляецца ацэнка за гарызантальнае перамяшчэнне па батуце: чым дакладней выконваецца скачок да цэнтра сеткі, абазначанага крыжам, тым вышэйшы рэзультат.

Другі этап Кубка свету па скачках на батуце пройдзе з 18 па 19 жніўня бягучага года ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі