Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Сак 2017
Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці прадаўжэння дыялогу Беларусі з еўраструктурамі Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці прадаўжэння дыялогу Беларусі з еўраструктурамі
Прэзідэнт звярнуў увагу, што Еўропа ва ўмовах сваёй цяперашняй палітычнай сістэмы жыве ўжо некалькі стагоддзяў. "А мы яшчэ вельмі маладыя, каб працаваць на вашым узроўні. Трэба разумець, што ў кожнай дзяржавы ёсць свая спецыфіка, таму ўсялякія пытанні палітыкі, дыпламатыі, дэмакратыі трэба ўсё ж такі праламляць праз тую спецыфіку, у якой знаходзіцца тая ці іншая дзяржава, у тым ліку наша"...
22 Сак 2017
Памятны мітынг прайшоў у "Хатыні" Памятны мітынг прайшоў у "Хатыні"
"Сёння "Хатынь" - гэта не проста мемарыял, прысвечаны адной беларускай вёсцы з тысяч спаленых карнікамі ў гады вайны. Гэта помнік усім мірным жыхарам Беларусі, якія загінулі ў тыя страшэнныя гады", - сказаў дырэктар комплексу Артур Зельскі...
20 Сак 2017
Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017" Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"
Вучэнне плануецца правесці ў верасні 2017 года. Яно стане завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі ў бягучым вучэбным годзе. Па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў такія вучэнні праводзяцца раз у два гады на тэрыторыі адной з дзяржаў. Тэмай маючага адбыцца вучэння стане падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы...
18 Сак 2017
У конкурсе "Жанчына года - 2016" перамаглі 44 прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі У конкурсе "Жанчына года - 2016" перамаглі 44 прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі
У конкурсе шэсць намінацый, якія перыядычна мяняюцца. Так, на гэты раз з улікам правядзення Года навукі была ўведзена намінацыя "Жанчына ў навуцы". Асноўныя крытэрыі для ўдзелу ў конкурсе - дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей і моладзі, уклад у развіццё вёскі, духоўнасці і культуры, навукі...
17 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане
"Вельмі часта назіраю, аналізую, спрабую вывучыць вопыт дзейнасці (асабліва апошніх месяцаў) вашых вышэйшых органаў улады, перш за ўсё Прэзідэнта. Нам гэты вопыт вельмі карысны, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы сапраўды вельмі сур'ёзна і ўважліва вывучаем ваш вопыт"...
17 Сак 2017
Беларускія школьнікі сталі лідарамі па пасадцы дрэў сярод 150 краін свету Беларускія школьнікі сталі лідарамі па пасадцы дрэў сярод 150 краін свету
Беларусь стала пераможцам трэці год запар. Усяго за час алімпіяды было пасаджана 3,2 млн дрэў, з іх 2,2 млн пасадзілі беларускія ўдзельнікі. На другім месцы Турцыя - 840 тыс. дрэў...
16 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь і Стаўраполле маюць магутны патэнцыял для істотнага нарошчвання тавараабароту Лукашэнка: Беларусь і Стаўраполле маюць магутны патэнцыял для істотнага нарошчвання тавараабароту
"Важнай сферай узаемадзеяння можа быць інавацыйны напрамак. Беларускія вучоныя гатовы падключыцца да рэалізацыі праектаў, якія ажыццяўляюць іх стаўрапольскія калегі ў робататэхніцы і рэсурсазберажэнні, геаінфарматыцы і геафізіцы, мікрабіялогіі і біятэхналогіі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы адкрытыя для дыялогу па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць"...
16 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь прыхільная да асноўных прынцыпаў дзейнасці АБСЕ Лукашэнка: Беларусь прыхільная да асноўных прынцыпаў дзейнасці АБСЕ
"Мы пакажам яшчэ раз, што тыя прадузятыя думкі, якія на Захадзе існуюць, а асабліва існавалі, з'яўляюцца надуманымі. Што Беларусь - гэта еўрапейская краіна. І што тут і правоў чалавека, і вяршэнства закону, і дэмакратыі ніколькі не менш, чым у іншых дзяржавах Еўропы, у тым ліку Еўрасаюза", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
15 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Бельгіяй Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Бельгіяй
"Мы хочам дыверсіфікаваць сваю інвестыцыйную дзейнасць. І калі ў вас ёсць такое жаданне, мы будзем гэтаму садзейнічаць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Былі б рады, калі б бельгійскі ўрад падтрымліваў сваіх інвестараў або хаця б нам падказваў, што вось з гэтым інвестарам можна працаваць. Для нас самае галоўнае - знайсці правільнага, добрага, сумленнага інвестара"...
15 Сак 2017
У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца
Выкарыстаная пры аперацыйным умяшанні мадэль з'яўляецца дакладным прататыпам біялагічнага сэрца. У якасці "інфармацыйнага шаблону" для яе друку былі выкарыстаны даныя камп'ютарнай тамаграфіі з кантрасным узмацненнем. Гэта значыць урачы з выкарыстаннем камп'ютара апрацавалі рэзультаты КТ сэрца канкрэтнага пацыента і стварылі індывідуальную 3D-мадэль...
15 Сак 2017
Лукашэнка: Захаванне Канстытуцыі з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве Лукашэнка: Захаванне Канстытуцыі з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве
"Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з'яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання", - гаворыцца ў віншаванні...
13 Сак 2017
Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку развіццю IT-сферы ў Беларусі Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку развіццю IT-сферы ў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што з боку дзяржавы і ў далейшым будзе аказвацца неабходнае садзейнічанне, у тым ліку ў частцы прыняцця неабходных нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць умовы работы арганізацый у гэтым сектары эканомікі. Разам з тым ён падкрэсліў, што адным з асноўных патрабаванняў з'яўляецца празрыстасць і законнасць працэсаў з пункту гледжання вядзення бізнесу, пытанняў падаткаабкладання...
10 Сак 2017
Лукашэнка: Праваахоўная сістэма Беларусі павінна быць максімальна эфектыўнай і аптымальнай Лукашэнка: Праваахоўная сістэма Беларусі павінна быць максімальна эфектыўнай і аптымальнай
"Патрабаванні да работы праваахоўнай сістэмы краіны будуць павышацца - гэта для вас не сакрэт. Яна павінна быць не толькі максімальна эфектыўнай, але і аптымальнай: праваахоўны блок не можа знаходзіцца ў баку ад працэсаў, што адбываюцца ў дзяржаўным апараце ў цэлым", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка...
9 Сак 2017
Лукашэнка: На змену глабальнай інтэграцыі прыходзіць усведамленне першаснасці нацыянальных інтарэсаў Лукашэнка: На змену глабальнай інтэграцыі прыходзіць усведамленне першаснасці нацыянальных інтарэсаў
"Беларусь - краіна адкрытая, экспартна арыентаваная. Таму нам трэба ўлічваць новыя тэндэнцыі і аператыўна на іх рэагаваць. У цэлым арыентацыя на прыярытэтнасць нацыянальных інтарэсаў адпавядае і нашым памкненням - гэта факт. Тут мы ідзём у рэчышчы сусветных тэндэнцый. Аднак негатыўны бок такога працэсу ў тым, што цяпер сур'ёзна пагаршаюцца магчымасці выхаду нашай прадукцыі і паслуг на рынкі іншых краін, якія ўводзяць усё новыя бар'еры"...
7 Сак 2017
Аб ролі жанчын, мацярынстве і абароне Айчыны - Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны Аб ролі жанчын, мацярынстве і абароне Айчыны - Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяперашняя сустрэча сімвалічна аб'яднала два ўсенародна любімыя святы - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл і Дзень жанчын. "Сёння ў залу запрошаны афіцэры і тыя, дзеля каго яны нясуць сваю нялёгкую службу, - нашы цудоўныя жанчыны, прадстаўніцы самых мірных і творчых прафесій на Зямлі"...
7 Сак 2017
Віншаванне Прэзідэнта з Днём жанчын Віншаванне Прэзідэнта з Днём жанчын
"Сёння мы дзякуем прадстаўніцам прыгожай палавіны чалавецтва за вялікі ўклад ва ўсе сферы жыцця грамадства. Неацэнная ваша роля ў развіцці айчыннай аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу"...
6 Сак 2017
Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферах Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферах
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. "Я ехаў і думаў, што мы ў сродках масавай інфармацыі зусім мала гаворым аб гэтых дасягненнях", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі культуры і мастацтва...
3 Сак 2017
Лукашэнка: Міліцыя забяспечвае належны ўзровень грамадскай бяспекі ў Беларусі Лукашэнка: Міліцыя забяспечвае належны ўзровень грамадскай бяспекі ў Беларусі
"Аб'ектыўна ацэньваючы работу Міністэрства ўнутраных спраў у нашы дні, мы можам сумленна сказаць, што беларуская міліцыя сёння забяспечвае належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне, упэўнена кантралюе абстаноўку. Здольна папярэдзіць абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, абараніць грамадства і кожнага грамадзяніна ад любых злачынных замахаў"...
3 Сак 2017
"Прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі" - Лукашэнка накіраваў віншаванне да 100-годдзя беларускай міліцыі "Прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі" - Лукашэнка накіраваў віншаванне да 100-годдзя беларускай міліцыі
"Гэта свята сімвалізуе павагу да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Адзначаючы векавы юбілей, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю"...
2 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь гатова дзяліцца з В'етнамам вопытам у сферы забеспячэння бяспекі і правапарадку Лукашэнка: Беларусь гатова дзяліцца з В'етнамам вопытам у сферы забеспячэння бяспекі і правапарадку
"За апошнія дзесяць гадоў мы стварылі матэрыяльны фундамент і аснову нашых адносін, у тры разы павялічылі тавараабарот. Больш таго, мы намецілі сур'ёзную дарожную карту развіцця нашых адносін. І гэта ставіць В'етнам у рад самых прыярытэтных, асноўных нашых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі", - заявіў Прэзідэнт...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі