Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Сак 2017

Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферах

Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферах

6 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферах, у тым ліку ў галіне культуры і мастацтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ехаў і думаў, што мы ў сродках масавай інфармацыі зусім мала гаворым аб гэтых дасягненнях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся работай тэатра, наколькі якасна ў свой час была праведзена рэканструкцыя. Прэзідэнта запэўнілі, што ніякіх праблем няма, - як опера, так і балет развіваюцца на вышэйшым узроўні.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся з выстаўкай творчых работ намінантаў на саісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года.

Як і пры наведванні РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак 28 лютага, дзе ўвазе беларускага лідара былі прадстаўлены намінанты на саісканне дзяржпрэміі ў галіне навукі і тэхнікі, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць аб'ектыўнага і сумленнага выбару лепшых работ. Таму на гэты раз да падпісання адпаведнага ўказа ён вырашыў асабіста азнаёміцца з прэтэндэнтамі на гэту высокую дзяржаўную ўзнагароду.

Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферахСустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі культуры і мастацтва прайшла ў вельмі душэўнай атмасферы. Не абышлося і без імправізацыі. Заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко па просьбе кіраўніка дзяржавы выканаў на цымбалах некалькі нацыянальных матываў, у тым ліку з творчасці Уладзіміра Мулявіна.

А, напрыклад, пісьменнік Міхась Пазнякоў прадставіў увазе Аляксандра Лукашэнкі свае кнігі для дзяцей. Яго любімыя жанры - вершы, казкі і вершаваныя загадкі.

Размова аб важнасці папулярызацыі дасягненняў у сферы нацыянальнага мастацтва і культуры прадоўжылася ў час знаёмства з творчасцю кінарэжысёра Анатоля Алая, які займаецца стварэннем дакументальных фільмаў.

Кіраўнік дзяржавы выказаў долю крытыкі ў адрас айчынных кінематаграфістаў. Паводле яго слоў, у галіне ігравога кіно за апошні час у Беларусі не было сапраўды моцных і запатрабаваных работ.

"Я прыхільнік таго, каб фільмы здымаліся аб нашых людзях, якія ўсім сваім жыццём заслужылі права быць у дакументальным кіно. І тады гэты фільм будзе запатрабаваны ўсюды. Але даваць гэту справу трэба майстрам", - сказаў Анатоль Алай.

Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферахУ адказ Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кінарэжысёру зняць дакументальныя фільмы аб цяперашніх намінантах на дзяржпрэмію. "Але трэба хутка, каб людзі не забылі, што ў нас прадстаўляюць восем калектываў, мастакоў", - адзначыў ён.

У час сустрэчы з яшчэ адным намінантам - кампазітарам Уладзімірам Кандрусевічам - размова таксама зайшла аб кінематографе. Прэзідэнт успомніў выпадак, калі некалькі гадоў таму наведваў здымачную пляцоўку аднаго з фільмаў, дзе прапанаваў творчай моладзі прадставіць асабіста яму моцны сцэнарый, каб потым зняць фільм. "Да гэтага часу пішуць сцэнарый...", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Хацелася б, каб мы знялі, - я не кажу фільм, мюзікл або оперу паставілі, - можа, гістарычнае або сучаснае. Але такое, каб народ валам ішоў. Трэба так, каб захапіла і моладзь. Трэба такое стварыць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферахПасля агляду выстаўкі Аляксандр Лукашэнка прагледзеў канцэрт-прэзентацыю намінантаў на дзяржпрэмію.

У ліку намінантаў творчы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча.

Кампазітар Уладзімір Кандрусевіч намініраваны на дзяржпрэмію за значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета "Мефіста" і мюзіклаў "Шклянка вады", "Джулія", "Соф'я Гальшанская", "Байкер".

За стварэнне серыі кніг і альбомаў пра жыццё і творчасць дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі на саісканне дзяржпрэміі вылучаны заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крэпак.

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Міхась Пазнякоў намініраваны за стварэнне кніг для дзяцей "У родным краi", "Гульняслоў", "Серабрыстыя чайкi".

Лукашэнка: Неабходна актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных сферахЗа стварэнне цыкла дакументальных фільмаў аб Вялікай Айчыннай вайне ("Чорная дарога", "Салдаты Італіі", "За два крокі ад гільяціны", "Чырвоны д'ябал", "Пётр Конюх", "Георгій Жукаў. Вайна і мір маршала Перамогі", "Бумеранг" і інш.) на саісканне дзяржпрэміі вылучаны кінарэжысёр заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Анатоль Алай.

Творчы калектыў установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" намініравана за стварэнне канцэртаў-спектакляў тэтралогіі "Святое, незабыўнае..." (музычна-тэатралізаваныя пастаноўкі "Гусляр", "Апокрыф", "Песня пра долю", "Люцыян Таполя").

За стварэнне мемарыялаў і скульптурных груп пагранічнай тэматыкі ў перыяд з 2004 па 2011 год на саісканне дзяржпрэміі вылучаны творчы калектыў у складзе скульптара Генадзя Буралкіна, скульптара-архітэктара Валянціна Занковіча і архітэктара Сталіна Федчанкі.

Акрамя таго, пасмяротна намініраваны на дзяржпрэмію народны артыст Беларусі Расціслаў Янкоўскі за выдатнае ўвасабленне вобразаў класічнай замежнай і сучаснай айчыннай драматургіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі