У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Сак 2017

Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане

Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане

17 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Мажыліса парламента Казахстана Нурланам Нігматуліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі часта назіраю, аналізую, спрабую вывучыць вопыт дзейнасці (асабліва апошніх месяцаў) вашых вышэйшых органаў улады, перш за ўсё Прэзідэнта. Нам гэты вопыт вельмі карысны, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы сапраўды вельмі сур'ёзна і ўважліва вывучаем ваш вопыт. Думаю, што для Казахстана гэта вельмі важныя крокі, якія вы робіце ў імя, перш за ўсё, захавання стабільнасці і незалежнасці вашай дзяржавы".

Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане"Вы спрабуеце ўсялякія рэформы, асабліва па дзяржаўным ладзе, змяненні Канстытуцыі абавязкова падмацоўваць канкрэтнымі эканамічнымі крокамі. Гэта вельмі важна. Гэта добры прыклад для іншых", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, само змяненне Канстытуцыі і перадача паўнамоцтваў ад Прэзідэнта, напрыклад, ураду, як гэта адбываецца ў некаторых рэспубліках, можа часам выклікаць незадаволенасць людзей. "А калі людзям гаворыш, у імя чаго гэта робіцца, і падмацоўваеш канкрэтнымі фактамі і задачамі на перспектыву - гэта зусім іншае. Вось гэта іншае якраз характэрна для вас. І вы малайцы, што ў гэты складаны для ўсіх час захоўваеце адзінства краіны", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у КазахстанеКіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў рэгіёнах, дзе знаходзяцца як Беларусь, так і Казахстан, складваецца няпростая сітуацыя. "Вакол адбываюцца цяжкія падзеі. Вядома ж, спакойнага жыцця ні вам, ні нам ніхто не дасць, - сказаў ён. - Зразумела, што ўсе хвалі так ці інакш на нас накатваюць. Мы таксама гэта разумеем і ведаем, наколькі няпроста цяпер і Казахстану ў тым ліку, асабліва ў той час, калі асноўны наш партнёр перажывае няпростыя часы. А яшчэ тут накладваецца і перадвыбарная кампанія ў Расіі (наступныя прэзідэнцкія выбары ў Расіі павінны адбыцца ў 2018 годзе. - Заўвага БЕЛТА).

"Мы вельмі перажываем за наша аб'яднанне, нашы краіны. Нават у бліжэйшай перспектыве. Я ўжо не гавару аб стратэгічных нейкіх пытаннях", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што нядаўна абмяркоўваў з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым пытанні ўзаемаадносін. "Калі ўсё нармальна складзецца, мы сустрэнемся ў вас на ШАС (саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА), на "ЭКСПА", - сказаў ён.

Гаворачы аб маючай адбыцца міжнароднай выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане, Прэзідэнт назваў яе знакавай падзеяй у эканоміцы краіны, а таксама ў планетарным маштабе. "Ведаю, як вы рыхтаваліся ў гэты зноў жа няпросты час. Многія цяпер адмаўляюцца ад такіх мерапрыемстваў. Тое, што Казахстан узяў на сябе гэту функцыю і паступова год ад году рыхтаваўся... Гэта сапраўды падзея", - адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама заявіў, што ў Беларусі рады таму, што Казахстан удзельнічае ва ўрэгуляванні канфліктаў, якія адбываюцца ў свеце, становіцца пляцоўкай для перагавораў.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што прыезд Нурлана Нігматуліна ў Беларусь будзе садзейнічаць не толькі развіццю міжпарламенцкага супрацоўніцтва, але таксама паглыбленню адносін паміж краінамі ў цэлым.

"Работы шмат. Мы заўсёды з Нурсултанам Абішавічам гаворым аб тым, што як бы мы тут ні ўпіраліся, ні стараліся, тавараабарот у нас і ў Еўразійскім эканамічным саюзе, і паміж дзвюма краінамі, на жаль, падае. Гэтыя слабыя месцы вызначаны. Трэба па гэтых напрамках працаваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму што эканоміка - гэта аснова і фундамент адносін паміж дзяржавамі. Калі няма гандлёва-эканамічных сувязей або, больш таго, яны разбураюцца, гэта нікуды не варта. Трэба прыкладаць самыя сур'ёзныя намаганні для таго, каб іх аднавіць".

У сваю чаргу Нурлан Нігматулін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца. "Мы гэта разглядаем як знак глыбокай павагі не толькі да парламента Казахстана, а перш за ўсё да нашага Прэзідэнта і ўсяго казахстанскага народа. Я вам перадаю вялікае і цёплае прывітанне ад Нурсултана Назарбаева, яго шчырыя пажаданні вам асабіста і ўсяму беларускаму народу працвітання і далейшых вялікіх поспехаў", - сказаў ён.

Нурлан Нігматулін адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь і Казахстан адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэтыя гады паміж краінамі ўстанавіліся вельмі цесныя кантакты - і перш за ўсё дзякуючы кіраўнікам дзвюх дзяржаў.

Ён выказаў упэўненасць, што афіцыйны візіт Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, які запланаваны на восень бягучага года, прыўнясе свой уклад у развіццё двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс