Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Mar 2017

У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца

У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем раздрукаванай на 3D-прынтары мадэлі сэрца ў маштабе 1:1, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кардыяхірург Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Уладзімір Андрушчук.

Выкарыстаная пры аперацыйным умяшанні мадэль з'яўляецца дакладным прататыпам біялагічнага сэрца. У якасці "інфармацыйнага шаблону" для яе друку былі выкарыстаны даныя камп'ютарнай тамаграфіі з кантрасным узмацненнем. Гэта значыць урачы з выкарыстаннем камп'ютара апрацавалі рэзультаты КТ сэрца канкрэтнага пацыента і стварылі індывідуальную 3D-мадэль.

У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрцаРаздрукаваная на 3D-прынтары мадэль сэрца дапамагла не толькі вызначыць план будучай аперацыі, але і ажыццявіць кантроль аб'ёму выкананага хірургічнага ўмяшання. Першапачаткова была прааперыравана мадэль, затым сэрца пацыента, пасля чаго медыкі параўналі атрыманыя рэзультаты ўмяшання.

У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрцаТэхналогія паспяхова прыменена на двух пацыентах, абодва - мужчыны. Першая аперацыя прайшла ў канцы студзеня, другая - у лютым.

У Беларусі паспяхова правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі