Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Mar 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Бельгіяй

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Бельгіяй

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Бельгіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь наладзіла ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з шэрагам бельгійскіх кампаній, аднак гэта далёка не канец.

"Нават пры нашым тавараабароце (больш як $300 млн) гэта вельмі невялікія інвестыцыі. Я не скажу, што мы пакутуем ад недахопу інвестыцый, не, але мы хацелі б, каб разам з інвестыцыямі з Кітая, Расіі, іншых краін былі і бельгійскія. Мы хочам дыверсіфікаваць сваю інвестыцыйную дзейнасць. І калі ў вас ёсць такое жаданне, мы будзем гэтаму садзейнічаць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Былі б рады, калі б бельгійскі ўрад падтрымліваў сваіх інвестараў або хаця б нам падказваў, што вось з гэтым інвестарам можна працаваць. Для нас самае галоўнае - знайсці правільнага, добрага, сумленнага інвестара. Таму мы гатовы ў гэтым плане з вамі працаваць".

Прэзідэнт дадаў, што візіт Дзідзье Рэйндэрса ў Беларусь выклікае ў яго як мінімум дваякія пачуцці. "Дрэнна, што вы першы раз у Беларусі, у Мінску. Добра, што ўсё ж такі прыехалі. Мы вельмі зацікаўлены, каб людзі такога ўзроўню часцей бывалі ў Беларусі, каб на свае вочы маглі бачыць, як жыве і развіваецца краіна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі сказаў, што яго краіна гатова нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах. "У Бельгіі з вялікім інтарэсам сочаць за эканамічнымі рэформамі, якія праходзяць і яшчэ толькі будуць праходзіць у Беларусі", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі