У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Лют 2017

Лукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне

Лукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мае патрабаванні да аптымізацыі дзяржапарату нязменныя. Неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне. У гэтай сферы павінны застацца толькі тыя, у каго гараць вочы, хто хоча працаваць і прыносіць карысць дзяржаве. Іншага не дадзена, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дэбюракратызацыя, ідэалагічная і кадравая палітыка, эканамічная экспертыза, прававы напрамак у рабоце Прэзідэнта з'яўляюцца важнейшымі".

Лукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленнеАляксандр Лукашэнка назваў недапушчальным, калі яму на подпіс прыносяць дакументы, якія не былі належным чынам вывераны на экспертным узроўні. "Я ж ва ўсе з іх не ўлезу, як вы на экспертным узроўні, ды і не павінен. Некаторыя я не чытаючы павінен проста фармалізоўваць і падпісваць, - адзначыў Прэзідэнт. - І што адбываецца... Праз паўгода-год вы зноў мне несяце дапаўненні і змяненні да нарматыўна-прававых актаў. Гэта сведчыць аб тым, што вы прапанавалі Прэзідэнту падпісаць нейкі акт, а жыццё яго не запатрабавала".Лукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленнеЛукашэнка: У дзяржапараце неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс