Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Лют 2017

Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка Дэвіса

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі абыграла каманду Румыніі з лікам 3:2 у матчы I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможнае ачко беларускай дружыне прынёс Ягор Герасімаў (341-ы нумар сусветнага рэйтынгу), які абыграў 5 лютага Адрыяна Унгура (313) - 7:6 (7:5), 6:4, 6:4. Вырашальны паядынак прайшоў у вельмі напружанай барацьбе. У першым сэце Герасімаў толькі на тай-брэйку змог вырваць перамогу. Другая партыя таксама была роўнай, але ў вырашальныя моманты поспех быў на баку беларуса. У трэцім сэце Ягор Герасімаў таксама згуляў больш дакладна, дапускаў менш памылак і ў выніку выйграў, прынёсшы агульную вікторыю беларускай зборнай.

Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка ДэвісаУ першым паядынку Ілья Івашка (175) прайграў Марыусу Копілу (129) - 5:7, 4:6, 1:6.

На старце матчу ў мінскім Палацы тэніса 3 лютага каманды абмяняліся перамогамі ў адзіночных гульнях. Спачатку Ілья Івашка ўступіў Адрыяну Унгуру - 2:6, 7:5, 5:7, 4:6, а потым Ягор Герасімаў абыграў Марыуса Копіла - 6:3, 6:4, 6:4.

Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка ДэвісаУ другі гульнявы дзень у парнай сустрэчы беларускі дуэт Максім Мірны / Яраслаў Шыла ўзяў верх над румынскім тандэмам Хорыя Тэкау / Марыус Копіл - 7:6 (7:3), 6:4, 6:7 (5:7), 6:4 .

Цяпер у гульні наступнага раўнда Кубка Дэвіса зборная Беларусі сустрэнецца з тэнісістамі Аўстрыі.Беларускія тэнісісты перамаглі каманду Румыніі ў матчы Кубка Дэвіса

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі