У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Лют 2017

Колькасць насельніцтва Беларусі ўзрасла да 9 504,7 тыс. чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі ўзрасла да 9 504,7 тыс. чалавек

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня бягучага года склала 9 504,7 тыс. чалавек. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

У апошнія гады колькасць насельніцтва рэспублікі расце. Так, на 1 студзеня 2013 года было 9 464 тыс. жыхароў, на 1 студзеня 2014 года - 9 468 тыс., на 1 студзеня 2015 года - 9 481 тыс., на 1 студзеня 2016 года - 9 498 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў Мінска за 2016 год узрасла на 15 тыс. чалавек і дасягнула на 1 студзеня 2017 года 1 974,8 тыс. На другім месцы - Мінская вобласць (1 423 тыс.), на трэцім - Гомельская вобласць (1 420,6 тыс.). Сярод рэгіёнаў рэспублікі менш за ўсё жыхароў налічваецца ў Гродзенскай вобласці - 1 047,5 тыс. чалавек.

Паводле папярэдніх даных, у Беларусі на 1 студзеня бягучага года пражывалі 4 427 тыс. мужчын і 5 078 тыс. жанчын.

У краіне прадаўжаецца працэс урбанізацыі: удзельная вага гарадскога насельніцтва павялічылася за мінулы год з 77,6 працэнта да 77,9 працэнта, адпаведна доля сельскага насельніцтва знізілася з 22,4 працэнта да 22,1 працэнта.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў 2016 годзе склаў 12,4 на 1000 жыхароў (у 2015 годзе гэты паказчык складаў 12,5 праміле). Агульны каэфіцыент смяротнасці захаваўся на ранейшым узроўні - 12,6 на 1000 насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс