Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Feb 2017

Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі

Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі

14 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Неабходна дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з членамі рабочай групы па пытаннях удасканалення кантрольнай дзейнасці і выключэння залішніх патрабаванняў да бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўным вынікам нашай агульнай работы павінна стаць не проста карэкціроўка прававых актаў. Нам неабходна дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў Беларусі, якое будзе пацвярджацца станоўчай ацэнкай з боку суб'ектаў гаспадарання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў БеларусіАляксандр Лукашэнка адзначыў, што членам рабочай групы, куды ўвайшлі прадстаўнікі дзяржорганаў і дзелавых колаў, неабходна выпрацаваць і ўнесці на яго разгляд канкрэтныя прапановы да канца першага квартала бягучага года.

"У апошнія гады папрокі ў адрас кантралюючых арганізацый з боку прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў і дробнага бізнесу гучаць усё часцей. Трэба прызнаць, гэтыя патрабаванні, заўвагі і крытыка абгрунтаваныя", - канстатаваў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што кожны рабочы дзень у краіне праходзіць каля 450 розных праверак, частка з якіх, безумоўна, неабходная. Аднак здараецца, што з пазапланавымі візітамі кантралёры наведваюць буйныя прадпрыемствы да 50 і больш разоў у год.

Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў БеларусіКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рабочая група павінна рассячы гордзіеў вузел і, пажадана, паставіць кропку ў размовах аб націску дзяржавы на прадстаўнікоў бізнесу ў плане кантролю і праверак.

"Мы сталі не проста прапаведаваць, але і развіваць новую эканоміку. Мэта яе, што я абсалютна падтрымліваю і прызнаю і на што хацеў бы заўсёды рабіць упор, - гэта эканоміка павінна ў дзелавым плане разняволіць чалавека, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Калі ён хоча і можа працаваць, зарабіць сваёй сям'і, родным, блізкім, і гэта будзе прыносіць карысць дзяржаве, у якой ён жыве, калі ласка, - маліцца трэба на такіх людзей".

Прэзідэнт: Трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці ў БеларусіПрэзідэнт заўважыў, што для многіх людзей вядзенне ўласнага бізнесу - прывабны від дзейнасці, у тым ліку з пункту гледжання дасягнення фінансавага дабрабыту, свабоды асабістага графіка. "Прывабнае жыццё. І ўсе рынуліся ў бізнес. А ці многія з тых, хто туды кінуўся для самарэалізацыі, для таго, каб раз'язджаць на "мерседэсах", мець кучу грошай і вырашаць лёсы людзей, ці многія здольны гэта рабіць - займацца бізнесам?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заклікаў удзельнікаў рабочай групы не забываць і пра іншы бок медаля ў пытанні наяўнасці ўмоў для вядзення бізнесу, паколькі гэты род дзейнасці патрабуе ўмення разбірацца не толькі ў навуцы кіравання, але і эканоміцы, бухгалтэрыі і многіх іншых пытаннях. "З гэтага вялікага "катла" ўсплываюць толькі адзінкі (гэта і тысячы, і паўтары, але не мільёны), якія становяцца сапраўднымі магутнымі бізнесменамі. Бізнесменам становіцца той, хто дзень і ноч думае пра свой бізнес", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што часам у тых ці іншых уласных няўдачах у бізнесе людзі схільныя вінаваціць дзяржаву і сцвярджаць, што не створаны тыя ці іншыя ўмовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі