У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2016

Лукашэнка і Расі-задэ абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін

Лукашэнка і Расі-задэ абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін

29 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ абмеркаваў перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асаблівая ўвага была звернута на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых напярэдадні ў час афіцыйных перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана.

Пасля сустрэчы адбыўся нефармальны абед кіраўніка беларускай дзяржавы з прэм'ер-міністрам краіны.

Лукашэнка і Расі-задэ абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносінАляксандр Лукашэнка перад сустрэчай з Артурам Расі-задэ наведаў Цэнтр Гейдара Аліева, які быў створаны ўказам Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і адкрыты ў 2012 годзе.

Цэнтр прызначаны садзейнічаць вывучэнню філасофіі дзяржаўнага будаўніцтва і ідэалогіі азербайджанства Гейдара Аліева, гісторыі краіны, яе мовы, культурных, нацыянальных і духоўных каштоўнасцей.

Комплексны будынак, які ўключае вялікае збудаванне, глядзельную залу, музей, выставачныя залы і адміністрацыйныя памяшканні, узведзены ў постмадэрнісцкім стылі. Канцэпцыя яго форм уяўляе сабой хвалепадобнае імкненне ўвышыню і плаўнае зліццё з зямлёй. Белы колер збудавання сімвалізуе светлую будучыню. У 2014 годзе праект будынка атрымаў прэмію "Дызайн года", заснаваную Лонданскім музеем дызайну. Гэта ўзнагарода з'яўляецца адной з самых аўтарытэтных у галіне архітэктуры.

Збудаванне лічыцца адным з сімвалаў сучаснага Баку.Аляксандр Лукашэнка наведаў Цэнтр Гейдара АліеваАляксандр Лукашэнка наведаў Цэнтр Гейдара Аліева

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс