Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Снж 2016

Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіны

Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіны

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Ісфандзіярам Вагабзадэ з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што апошнія шэсць гадоў былі "найбольш бурнымі ў адносінах паміж Беларуссю і Азербайджанам". "У гэты час мы закладвалі аснову моцных, фундаментальных адносін, за што я вам удзячны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што гэтымі днямі адбыўся яго візіт у Баку. "Мы вярнуліся з вашай радзімы. Думаю, што Беларусь стане вашай другой радзімай, бо вы тут прапрацавалі амаль 6 гадоў. Яшчэ не было такога выпадку, каб пасол, прапрацаваўшы столькі гадоў, паехаў, не адчуўшы Беларусь сваёй другой радзімай", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіныУ сваю чаргу пасол Азербайджана адзначыў, што ў час сваёй дыпламатычнай місіі вялікую ўвагу ў тым ліку ўдзяляў развіццю беларуска-азербайджанскіх культурных сувязей. У прыватнасці, займаўся перакладамі твораў беларускіх класікаў, каб бліжэй пазнаёміць азербайджанцаў з беларускай літаратурай і культурай, што ў цэлым садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, з улікам дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей Беларусь і Азербайджан маюць намер нарасціць узаемны тавараабарот да $700 млн, таму вялікую ўвагу ў будучым годзе трэба ўдзяліць менавіта развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Садзейнічаць вырашэнню гэтай задачы будзе новы пасол Азербайджана, які ў бліжэйшы час прыбудзе ў Мінск.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі