Беларуска стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016Беларуска Лізавета Шыкута атрымала пуцёўку на конкурс пасля ўдзелу ў "Міс Гродна - 2016", дзе яе заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова ("Місіс Сусвет - 2013"). На галоўны тытул прэтэндавалі прадстаўніцы больш як 30 краін, перамога дасталася дзяўчыне з Аўстраліі...