Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Ліс 2016

Першыя вынікі падвялі на "Лістападзе-2016": названы пераможцы конкурсу нацыянальных кінашкол

Першыя вынікі падвялі на

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя вынікі падвялі на XXIII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Прыз "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" атрымала работа "Мой сябар, Яніў" рэжысёра Маяна Шварца, які прадстаўляе Школу аўдыя- і візуальных мастацтваў "Сапір" з Ізраіля.

Работа беларускага рэжысёра Ягора Бякава "Паспець пачуць цішыню", які прадстаўляе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, удастоена дыплома "За здольнасць аўтара стварыць своеасаблівую атмасферу фільма".

Дыплома "За лепшую аператарскую работу" ўдастоены фільм "Агонь" (рэжысёр Надзя Захарава, Маскоўская школа новага кіно).

Дакументальная стужка "Дом" рэжысёра Ганны Корж Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачання імя Карпенкі-Карага ўзнагароджа дыпломам "За асаблівага героя і здольнасць аўтара расказаць яго гісторыю".

Міжнародная школа Doc Nomads атрымала дыплом "За творчы падыход і развіццё форм расказу гісторый" (Бельгія, Партугалія, Венгрыя).

У склад журы конкурсу нацыянальных кінашкол увайшлі Ален Флешэр (Францыя), Дарота Лех (Канада), Галіна Адамовіч (Беларусь).

Прадстаўнікі нацыянальных кінашкол спаборнічалі за ўзнагароды "Лістапада" пяты раз. У гэтым годзе ў конкурсе былі прадстаўлены карціны маладых рэжысёраў з Беларусі, Украіны, Расіі, Ізраіля і міжнароднай кінашколы Doc Nomads. Навучанне ў гэтай школе праходзіць у Партугаліі, Бельгіі і Венгрыі, а вучацца там студэнты з усяго свету. У праграме XXIII ММКФ "Лістапад" удзельнічалі Майстэрня дакументальнага кіно Сяргея Букоўскага, Кіеўская нацыянальная кінашкола ўніверсітэта тэатра і кно і тэлебачання імя Карпенкі-Карага, Маскоўская школа новага кіно, Міжнародная школа Doc Nomads, Ізраільская школа "Сапір", Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

Конкурс нацыянальных кінашкол праводзіцца на "Лістападзе" з 2012 года. За гэты час было паказана больш за паўсотню фільмаў студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі, Эстоніі, Грузіі, Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Чэхіі, Даніі, Італіі, Фінляндыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі