Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліс 2016

Завяршылася асноўная перагаворная частка візіту Лукашэнкі ў ААЭ, вынікі праведзеных сустрэч плануецца падвесці 5 лістапада

Завяршылася асноўная перагаворная частка візіту Лукашэнкі ў ААЭ, вынікі праведзеных сустрэч плануецца падвесці 5 лістапада

3 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Завяршылася асноўная перагаворная частка візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

"Сёння і заўтра кіраўнік дзяржавы па запрашэнні эмірацкага боку знаходзіцца ў гасцях у Наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна", - сказала Наталля Эйсмант.

Плануецца, што ў суботу, 5 лістапада, адбудзецца заключная сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам ААЭ, на якой будуць падведзены першыя вынікі візіту і абмеркаваны канкрэтныя сумесныя праекты, прапрацоўкай якіх бакі займаліся ў гэтыя дні.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання краін Блізкаўсходняга рэгіёна зрабіў афіцыйны візіт у Дзяржаву Катар і рабочы візіт у ААЭ.

У Катары Прэзідэнт правёў перагаворы з Эмірам гэтай краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Бакі дамовіліся надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву. Падпісаны пакет дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку фінансаў, аховы здароўя, акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва ВНУ. Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж банкамі развіцця Беларусі і Катара.

У ААЭ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах, сярод якіх сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнт Беларусі таксама правёў перагаворы з прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі