1 лістапада, Дубай /Кар. БЕЛТА/. Дзверы Беларусі заўсёды адкрыты для Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Дубай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы адрасавалі мне і майму народу. У сваю чаргу хачу сказаць, што дзверы Беларусі для ААЭ і эмірата Дубай заўсёды адкрыты. І я хацеў бы выкласці галоўную сваю пазіцыю на нашай сустрэчы, каб вы часцей бывалі ў Беларусі. У гэтым наш вялікі інтарэс. Нам трэба выводзіць нашы эканамічныя адносіны на ўзровень асабістых і палітычных", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
У сваю чаргу шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум адзначыў, што вельмі рады візіту Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама заявіў аб гатоўнасці ААЭ ў цэлым і эмірата Дубай у прыватнасці да далейшага развіцця адносін з Беларуссю. "Мы хочам развіваць гэтыя адносіны да лепшага", - сказаў ён.
Шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум таксама цёпла адазваўся пра Беларусь і яе людзей.
Як паведамлялася, напярэдадні ў сталіцы ААЭ адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Адной з тэм перагавораў стала сумесная работа і абмен вопытам у сферы высокіх тэхналогій і ўстойлівага развіцця. На перагаворах таксама былі падрабязна абмеркаваны і пытанні міжнароднага парадку дня.