Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Ліс 2016

Лукашэнка: Кінафестываль "Лістапад" садзейнічае папулярызацыі лепшых дасягненняў кінематографа

Лукашэнка: Кінафестываль

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады існавання кінафестываль "Лістапад" стаў аўтарытэтным форумам, які садзейнічае культурнаму ўзаемаўзбагачэнню і папулярызацыі лепшых дасягненняў беларускага і замежнага кінематографа. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам і гасцям XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Па добрай традыцыі штогод у лістападзе сталіца Беларусі прымае вядомых рэжысёраў, раскрывае гледачу багатую палітру мастацкіх і дакументальных фільмаў з усяго свету. Прадстаўленыя тут работы ўжо атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і знатакоў кінамастацтва. Цяперашні фестываль праходзіць у Год культуры, калі асаблівая ўвага дзяржавы прыцягнута да падтрымкі творчых ініцыятыў дзеячаў мастацтва і пошуку перспектыўных маладзёжных праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што арганізатары парадуюць насычанай і разнастайнай праграмай. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў усім удзельнікам і гасцям ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" яркіх уражанняў, натхнення і цікавых сустрэч.Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі