Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2016
Сістэма кіравання дзяржфінансамі Беларусі будзе рэфармавана з улікам сацыяльна-арыентаванай палітыкі
"Бюджэт - гэта адлюстраванне той палітыкі дзяржавы, якая рэалізуецца ў сацыяльнай сферы і эканамічнай сістэме. Каб дзяржава забяспечвала больш высокую якасць жыцця, бюджэт павінен працаваць найбольш эфектыўна", - адзначыў Максім Ермаловіч...
24 Лют 2016
Асноўны этап рэформы сістэмы кіравання дзяржфінансамі Беларусі завершыцца да канца 2019 года
Рэформа сістэмы кіравання дзяржфінансамі дасць магчымасць істотна павысіць эфектыўнасць бюджэтных расходаў і ацаніць якасць размеркавання бюджэту, у тым ліку з удзелам грамадзян...
23 Лют 2016
Лукашэнка даручыў да 1 чэрвеня ўнесці прапановы па скарачэнні функцый дзяржорганаў і падстаў для праверак
Да 1 чэрвеня павінны быць прадстаўлены прапановы па ўдасканаленні сістэмы падбору і расстаноўкі кадраў, іх навучання і перападрыхтоўкі (у тым ліку за мяжой), павышэння матывацыі на дасягненне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця...
23 Лют 2016
Лукашэнка вызначыў крытэрыі эфектыўнасці работы ўрада і кіраўнікоў
У прыватнасці, эфектыўнасць работы прэм'ер-міністра і яго першага намесніка будзе ацэньвацца па выніках забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і эфектыўнага кіравання валютным доўгам урада, намеснікаў прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў - па росце і дыверсіфікацыі экспарту...
23 Лют 2016
Гумінскі і Сянько выступяць на зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене
На зімовым пасяджэнні будуць разгледжаны асноўныя пытанні парадку дня АБСЕ, у тым ліку якія датычацца крызісу ва Украіне, сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі і бежанцамі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам...
23 Лют 2016
Італія разлічвае на інтэнсіфікацыю дыялогу Беларусі і ЕС
"Мы віталі зняцце санкцый з вашай краіны. Больш таго, мы лічым, што далі штуршок гэтай падзеі. І цяпер, я ўпэўнены, што паміж Беларуссю і Італіяй, а таксама паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам будзе ўзмацняцца супрацоўніцтва і ў палітычнай, і ў эканамічнай сферы. І мы шчаслівыя, што нарэшце дыялог паміж нашымі краінамі будзе інтэнсіўна развівацца", - сказаў Бенедэта Дэла Ведава...
23 Лют 2016
Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
У прыватнасці, пагоны генерал-лейтэнанта ўручаны Станіславу Засю. Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена Віктару Хрэніну, Ігару Мажылоўскаму, Сяргею Дудко, Васілю Гедзько...
22 Лют 2016
Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 25 лютага
Для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС у беларускую сталіцу прыбудзе Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін...
22 Лют 2016
Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па агульнай прыватызацыі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі выбудавана выразная сістэма прыватызацыі. Інвестар, які жадае набыць прадпрыемства, павінен спачатку атрымаць адабрэнне працоўнага калектыву. Затым прапанова разглядаецца на ўзроўні мясцовых улад, урада і, нарэшце, Прэзідэнта...
22 Лют 2016
Лукашэнка: Ніякіх дывідэндаў ад росту цэн бюджэт не атрымае, а людзей пакрыўдзім
"У нас жа лозунг які быў? Рост цэн будзе. Мы нікуды не дзенемся, мы ў акружэнні дзяржаў, дзе цэны вышэйшыя. Таму ўсё роўна давядзецца падстройвацца пад іх. У адваротным выпадку будзе вымывацца тавар. Але мы тады заявілі, што рост цэн павінен быць спачатку кампенсаваны ростам даходаў насельніцтва"...
21 Лют 2016
Дэлегацыя з Беларусі перадала Асаду пасланне Лукашэнкі са словамі падтрымкі
Ігар Карпенка перадаў афіцыйнае пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, у якім выказаны словы падтрымкі ў адрас кіраўніцтва краіны і сірыйскага народа ў барацьбе з тэрарызмам...
19 Лют 2016
Беларусь і Славенія пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да актывізацыі палітычнага дыялогу
У прыватнасці, размова ішла аб двухбаковых інвестыцыйных праектах. Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве...
19 Лют 2016
Лукашэнка і Аліеў выказалі гатоўнасць значна актывізаваць гандаль Беларусі і Азербайджана
У кантэксце абмеркавання стану і перспектыў двухбаковых адносін кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі іх стратэгічны характар, адзначыўшы, што ўзаемадзеянне дзвюх краін заўсёды выбудоўвалася ў духу дружбы і ўзаемаразумення...
18 Лют 2016
Глабальны фонд выдзяляе Беларусі $5 млн на лячэнне хворых на туберкулёз і ВІЧ
Фінансавыя сродкі пойдуць на закупку медыцынскіх прэпаратаў і абсталявання, а таксама на павышэнне патэнцыялу РНПЦ у сферы закупак і забеспячэння...
18 Лют 2016
ЛДП Беларусі на выбарах у парламент мае намер вылучыць кандыдатаў па 110 акругах
"На сённяшні дзень мы падрыхтавалі 217 патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты, гэта ў два разы больш, чым неабходна на 110 акруг", - расказаў Алег Гайдукевіч...
18 Лют 2016
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам у Анкары
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні і словы шчырай падтрымкі Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых і пацярпелых...
18 Лют 2016
Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза наведае Беларусь 24 лютага
"Плануецца разгледзець стан і перспектывы эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі"...
18 Лют 2016
Лукашэнка дамовіўся з Шарыфам наведаць у гэтым годзе Пакістан з афіцыйным візітам
У час размовы бакі выказалі ўпэўненасць, што маючы адбыцца візіт надасць новы імпульс двухбаковым адносінам і дасць магчымасць дабіцца прарыву ў супрацоўніцтве, а таксама ўстанавіць больш цесныя палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі...
17 Лют 2016
Урад Беларусі зацвердзіў меры па выкананні рэспубліканскага бюджэту на 2016 год
Прадугледжаныя меры накіраваны на забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў...
17 Лют 2016
У Беларусі правядуць праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны
"Дзяржсакратарыяту даручаю, каб у нейкі прамежак часу (трэба выбраць гэты час) мы маглі па маёй камандзе задзейнічаць войскі тэрытарыяльнай абароны ў раёне, горадзе і на іншай тэрыторыі ў маштабах вобласці. Паглядзім, як дзейнічаюць войскі тэрытарыяльнай абароны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі