Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Лют 2016

У Беларусі правядуць праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі правядуць праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны. Такое даручэнне даў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па камандзе Прэзідэнта ў Беларусі будуць задзейнічаны войскі тэрытарыяльнай абароны. "Дзяржсакратарыяту даручаю, каб у нейкі прамежак часу (трэба выбраць гэты час) мы маглі па маёй камандзе задзейнічаць войскі тэрытарыяльнай абароны ў раёне, горадзе і на іншай тэрыторыі ў маштабах вобласці. Паглядзім, як дзейнічаюць войскі тэрытарыяльнай абароны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ёсць планы прымянення войскаў тэрытарыяльнай абароны, вызначаны аб'екты, якія яны павінны ахоўваць. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго непакоіць іншае: "Планы ёсць, аб'екты ёсць, паперы ёсць, людзі, камандзіры і іншае, а ці гатовы мы дзейнічаць у ваенных умовах і задзейнічаць усю тэрытарыяльную абарону?".

У мірны час органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца Генеральны штаб, мясцовыя органы ўлады, ваенныя камісарыяты. Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба, каб кожны генерал-губернатар, старшыня гарвыканкама ведалі, як дзейнічаць, мелі ўяўленне аб колькасным складзе войскаў тэрытарыяльнай абароны, былі знаёмы з канкрэтнымі людзьмі, і не толькі з ліку камандзіраў. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даручыў, каб быў сфарміраваны запас узбраенняў і іншых матэрыяльных рэсурсаў для войскаў тэрытарыяльнай абароны. "Мы павінны ўсё гэта адпрацаваць, каб губернатар ведаў такую тэму гэтак жа, як ён ведае тэхналогію, напрыклад, пасяўной кампаніі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што гэта датычыцца і старшынь гар- і райвыканкамаў. Як падкрэсліў Прэзідэнт, тых з іх, хто не валодае гэтым пытаннем, неабходна навучыць, а астатнім стварыць умовы, каб абнавіць іх веды, прайшоўшыся такім чынам па ўсёй вертыкалі мясцовай улады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі