Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Лют 2016

Дэлегацыя з Беларусі перадала Асаду пасланне Лукашэнкі са словамі падтрымкі

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі Ігарам Карпенкам перадала 21 лютага Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы ў Дамаску, паведамілі БЕЛТА ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.

"Ігар Карпенка перадаў афіцыйнае пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, у якім выказаны словы падтрымкі ў адрас кіраўніцтва краіны і сірыйскага народа ў барацьбе з тэрарызмам", - паведамілі ў пасольстве.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі развіццё ваенна-палітычнай сітуацыі, перспектывы ўрэгулявання канфлікту ў Сірыі. Былі закрануты пытанні палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. На сустрэчы прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыі Аляксандр Панамароў.

Як паведамлялася, 18 лютага ў сірыйскім пасёлку Харджэле адбылося афіцыйнае адкрыццё стадыёна і дзіцячай гульнявой пляцоўкі для дзяцей з лагера для ўнутраных прымусовых перасяленцаў. Яны пабудаваны пры падтрымцы пасольства Беларусі і ганаровага генеральнага консула Беларусі ў Сірыі Ваэля Баталя. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Ігар Карпенка і Аляксандр Панамароў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі