Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2016

Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па агульнай прыватызацыі

22 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па агульнай прыватызацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў перад тым, як заслухаць даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапановы ўрада па агульнай прыватызацыі прыняты быць не могуць. Нават па змяненні сістэмы прыватызацыі дзяржуласнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі выбудавана выразная сістэма прыватызацыі. Інвестар, які жадае набыць прадпрыемства, павінен спачатку атрымаць адабрэнне працоўнага калектыву. Затым прапанова разглядаецца на ўзроўні мясцовых улад, урада і, нарэшце, Прэзідэнта. Гэта сістэма, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, камусьці можа здацца вельмі забюракратызаванай, але яна празрыстая і выразная.

Прэзідэнт нагадаў, што прыватызацыя, продаж дзяржуласнасці - гэта сур'ёзнае пытанне. "Мы сёння прадаём тое, што не зусім нам належыць. Там праца пакаленняў, нашых дзядоў і бацькоў. Таму трэба вельмі акуратна падыходзіць да гэтых пытанняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Калі інвестар прыходзіць з прапановамі, якія павінны даць хуткі і значны эфект, то ён можа ўнесці іх ураду або кіраўніку дзяржавы. Так званая прыватызацыя зверху не выключана, і тады Прэзідэнт нясе поўную адказнасць за змяненне формы ўласнасці таго ці іншага прадпрыемства. Пазіцыя кіраўніка дзяржавы ў гэтым пытанні вядома. "Я проста так ніводнай цагліны нікому не аддам, таму што ў яе ўкладзена каласальная праца", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Прыватызацыі быць, ёй падлягае любое прадпрыемства ў краіне пры пэўных умовах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, маючы на ўвазе выкананне правоў работнікаў на нармальныя ўмовы працы, мадэрнізацыю прадпрыемства, павелічэнне падатковых паступленняў у бюджэт, вытворчасць тавараў, што свабодна рэалізуюцца на знешніх рынках. "Мы пойдзем на такую прыватызацыю. Іншая краіне не патрэбна", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі