Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2016

Беларусь і Славенія пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да актывізацыі палітычнага дыялогу

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-славенскіх адносін абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славеніі ў Расійскай Федэрацыі і Беларусі па сумяшчальніцтве Прымажам Шаліга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У прыватнасці, размова ішла аб двухбаковых інвестыцыйных праектах. Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў чэрвені бягучага года ў Любляне, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь - ЕС.

Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу, уключаючы абмен візітамі кіраўніцтва МЗС, развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэння дагаворна-прававой базы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі