Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2016

Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза наведае Беларусь 24 лютага

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Еўрасаюза наведае Беларусь 24 лютага, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыю ўзначаляць намеснік генеральнага дырэктара генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Баранья. У склад дэлегацыі ўвойдуць таксама прадстаўнікі генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях, пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Маскве і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Прадугледжаны сустрэчы прадстаўнікоў Еўрасаюза ў Нацбанку, Мінэканомікі, Мінфіне, МПЗ, а таксама ў Адміністрацыі Прэзідэнта. "Плануецца разгледзець стан і перспектывы эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі