У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2016

Сістэма кіравання дзяржфінансамі Беларусі будзе рэфармавана з улікам сацыяльна-арыентаванай палітыкі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма кіравання дзяржфінансамі Беларусі будзе рэфармавана з улікам сацыяльна-арыентаванай палітыкі, якая праводзіцца ў краіне, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч перад пасяджэннем бюджэтнага супольніцтва PEMPAL, арганізаваным Мінфінам і Сусветным банкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт - гэта адлюстраванне той палітыкі дзяржавы, якая рэалізуецца ў сацыяльнай сферы і эканамічнай сістэме. Каб дзяржава забяспечвала больш высокую якасць жыцця, бюджэт павінен працаваць найбольш эфектыўна. Таму рэформа сістэмы кіравання фінансамі праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з тымі арыенцірамі дзяржаўнай палітыкі, якія ўстаноўлены ў краіне", - адзначыў Максім Ермаловіч. Разам з тым прынцып "жыць па сродках" таксама будзе адлюстраваны ў бюджэтным планаванні.

Першы намеснік міністра звярнуў увагу, што бюджэтныя правілы ўстанаўліваюцца на доўгатэрміновы перыяд і Беларусь не выключэнне. Пры гэтым правілы павінны ўлічваць магчымыя ў перспектыве змяненні ў розных галінах - ад дэмаграфіі да экалогіі.

Сёння ў Мінску праходзіць штогадовае пленарнае пасяджэнне бюджэтнага супольніцтва PEMPAL (Public Expenditure Management Peer Assisted Learning - супольніцтва па ўзаемным вывучэнні і абмене вопытам у кіраванні дзяржаўнымі фінансамі). Тэма пасяджэння - "Выкарыстанне бюджэтных правіл для забеспячэння рэзультатыўнасці і ўстойлівасці бюджэту". У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі 20 краін і эксперты міжнародных арганізацый - Сусветнага банка, МВФ і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс