Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Стд 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі аўтобуснай аварыі ў Італіі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленні аб жудаснай аўтобуснай аварыі ў Італіі, у якой загінулі грамадзяне Венгрыі, прычым большасць з іх - школьнікі...
20 Стд 2017
Зацверджаны комплекс мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года
Комплексам мер прадугледжаны 380 мерапрыемстваў па ўсіх напрамках праграмы, названы тэрміны іх рэалізацыі, адказныя выканаўцы і форма рэалізацыі...
20 Стд 2017
Міжнародны касмічны кангрэс прапануецца правесці ў Беларусі ў 2018 годзе
"Правесці Міжнародны касмічны кангрэс у Беларусі - гэта ініцыятыва нашых касманаўтаў. Наша краіна гатова прадаставіць пляцоўку для правядзення гэтага мерапрыемства ў 2018 годзе", - сказаў ён. Пісьмо з прапановай правесці кангрэс падпісалі такія вядомыя касманаўты, як Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі...
20 Стд 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі пажару і абрушэння вышыннага будынка ў Тэгеране
"З глыбокім болем і смуткам успрынята ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне аб шматлікіх ахвярах, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У гэты трагічны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама словы падтрымкі Вам і ўсяму іранскаму народу"...
20 Стд 2017
Лукашэнка пракаменціраваў тэму стварэння ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаў
Адпаведныя заявы ён зрабіў пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай граніцы Беларусі органамі пагранслужбы ў 2017 годзе...
20 Стд 2017
Беларусь у ліку галоўных задач старшынства ў АДКБ бачыць павышэнне эфектыўнасці ваеннага складніка
"Улічваючы, што ў 2017 годзе роля старшыні ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы перайшла да Рэспублікі Беларусь, галоўнаму аператыўнаму ўпраўленню давядзецца таксама ўдзельнічаць у вырашэнні задач, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання ваеннага складніка гэтай арганізацыі", - адзначылі ў Мінабароны...
20 Стд 2017
Лукашэнка: Скарачэнне паставак расійскай нафты павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі
Ён адзначыў, што адпаведныя пытанні абмяркоўваліся яшчэ ў канцы мінулага года. "І мы гэтыя альтэрнатыўныя варыянты не проста прапрацоўвалі. Мы некаторыя паспрабавалі, выпрабавалі ўжо на практыцы, дастаўляючы нафту з Чорнага і Міжземнага мораў на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, каб на практыцы паглядзець, як гэта будзе выглядаць эканамічна", - сказаў Прэзідэнт...
20 Стд 2017
Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці для Беларусі і яе саюзнікаў рызык ад увядзення пяцідзённага бязвізавага ўезду
"Адмена віз не азначае адмены пагранічнага кантролю. Як ён быў, так і ёсць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, гэтак жа, як у Расіі - пашпарт прад'явіў, камп'ютар адзначыў. Нармальны чалавек - прахадзі, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не - камп'ютар адразу пакажа"...
20 Стд 2017
Лукашэнка павіншаваў дзяржсаветніка Татарстана Мінцімера Шайміева з 80-годдзем
"У Беларусі Вас цэняць як мудрага і дальнабачнага палітыка. З Вашым імем непарыўна звязаны сацыяльна-эканамічныя поспехі Татарстана, мір і стабільнасць у рэгіёне. Вашы душэўная спагадлівасць, жыццёвая мудрасць, узважанасць у дзяржаўных справах выклікаюць шчырую павагу", - гаворыцца ў віншаванні...
19 Стд 2017
Перагаворы па ўступленні Беларусі ў СГА пройдуць на наступным тыдні ў Жэневе
"Што датычыцца Сусветнай гандлёвай арганізацыі, то ў панядзелак беларуская дэлегацыя ляціць у Жэневу на правядзенне першага поўнамаштабнага раўнда перагавораў са ста краінамі па ўступленні Беларусі ў СГА", - адзначыў Аляксей Багданаў. Перагаворы будуць праходзіць на працягу тыдня...
18 Стд 2017
Петрышэнка і Карасін абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін
Ігар Петрышэнка і Рыгор Карасін абмеркавалі таксама пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Адбыўся таксама абмен думкамі па міжнародных і рэгіянальных сюжэтах, што ўяўляюць узаемны інтарэс...
18 Стд 2017
Беларусь і Егіпет дамовіліся аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах
Заключэнне дагавора аб прававой дапамозе дасць магчымасць кампетэнтным органам абедзвюх дзяржаў вырашаць пытанні аказання прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах шляхам выканання даручэнняў аб вядзенні працэсуальных дзеянняў...
18 Стд 2017
У заканатворчым працэсе Беларусі няўхільна выконваюцца прынцыпы і нормы Канстытуцыі
Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч пасля абвяшчэння заключнай часткі Паслання Канстытуцыйнага суда (КС) Прэзідэнту Беларусі і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2016 годзе"...
18 Стд 2017
Лукашэнка: Творчасць Гвердцытэлі высока цэняць у Беларусі
"Сваёй яркай індывідуальнасцю і непаўторнай манерай выканання Вы заваявалі прызнанне не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі. Любяць і высока цэняць Вашу творчасць і ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні...
18 Стд 2017
Лукашэнка: беларускія ратавальнікі праяўляюць высокі прафесіяналізм у сваёй дзейнасці
"Цяпер Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі з'яўляецца магутнай аператыўнай структурай, якая энергічна развіваецца, здольна выконваць шырокі дыяпазон задач і мае вялікі патэнцыял, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларускія ратавальнікі праяўляюць высокі прафесіяналізм пры ліквідацыі пажараў, аварый і наступстваў неспрыяльных з'яў надвор'я, прымаюць актыўны ўдзел у гуманітарных місіях"...
17 Стд 2017
Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Румыніі
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковых адносін у розных сферах - палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай...
17 Стд 2017
Беларусь і Судан выпрацуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з акцэнтам на практычных рэзультатах
"Мы дамовіліся, што міністры дзвюх краін, выпрацоўваючы дарожную карту нашага супрацоўніцтва, план нашых мерапрыемстваў, унясуць кожны не менш як 3-5 канкрэтных прапаноў, па якіх у бліжэйшы час будуць заключаны кантракты"...
17 Стд 2017
Лукашэнка правядзе сёння афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Судана
На перагаворах лідараў дзвюх краін плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва...
16 Стд 2017
Купчына ўручыла даверчыя граматы кіраўніку ЮНІДА
У ходзе сустрэчы з генеральным дырэктарам ЮНІДА абмеркаваны пытанні рэалізацыі праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва арганізацыі ў Беларусі, а таксама перспектывы далейшага ўзаемадзеяння па праблематыцы краін з сярэднім узроўнем даходу...
16 Стд 2017
Беларусь і Эквадор абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння бяспекі
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась сустрэўся з міністрам-каардынатарам па пытаннях бяспекі Рэспублікі Эквадор Сесарам Навасам Вера...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі