Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Jan 2017

Беларусь у ліку галоўных задач старшынства ў АДКБ бачыць павышэнне эфектыўнасці ваеннага складніка

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у ліку галоўных задач старшынства ў АДКБ у 2017 годзе бачыць павышэнне эфектыўнасці ваеннага складніка. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны, падрыхтаваным да 15-годдзя ГАУ Генштаба, перадае БЕЛТА.

"Улічваючы, што ў 2017 годзе роля старшыні ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы перайшла да Рэспублікі Беларусь, галоўнаму аператыўнаму ўпраўленню давядзецца таксама ўдзельнічаць у вырашэнні задач, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання ваеннага складніка гэтай арганізацыі", - адзначылі ў Мінабароны.

ГАУ Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 20 студзеня спаўняецца 15 гадоў. Упраўленне прызначана для арганізацыі стратэгічнага планавання абароны дзяржавы і прымянення Узброеных Сіл, іх будаўніцтва і развіцця, каардынацыі дзейнасці органаў ваеннага кіравання і структурных элементаў ваеннай арганізацыі дзяржавы пры выкананні абаронных задач у мірны і ваенны час. Пры непасрэдным удзеле афіцэраў ГАУ вырашаюцца задачы падтрымання на высокім узроўні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, рыхтуюцца і праводзяцца раптоўныя праверкі з практычнай адпрацоўкай пытанняў прымянення правяраемых падраздзяленняў у ходзе тактыка-спецыяльных вучэнняў, праверкі гатоўнасці дзяжурных сіл і сродкаў па ППА. "Прыярытэтным напрамкам дзейнасці ГАУ ў гэтым годзе стане забеспячэнне рэалізацыі мерапрыемстваў Плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл на 2016-2020 гады і дзяржаўных праграм у сферы абароны", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Беларускім ваеннаслужачым у гэтым годзе трэба ўдасканаліць свае прафесійныя навыкі ў ходзе міжнародных вучэнняў: Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў - членаў АДКБ "Узаемадзеянне-2017" на тэрыторыі Рэспублікі Арменія, з міратворчымі кантынгентамі міратворчых сіл АДКБ "Непарушнае брацтва-2017" на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан, "Баявая садружнасць-2017" і многіх іншых. "Акрамя таго, з высокай якасцю павінны быць праведзены запланаваныя мерапрыемствы аператыўнай падрыхтоўкі ў маштабе Узброеных Сіл - сумесная штабная трэніроўка і сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - удакладнілі ў Мінабароны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі