Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Стд 2017

Міжнародны касмічны кангрэс прапануецца правесці ў Беларусі ў 2018 годзе

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны касмічны кангрэс прапануецца правесці ў Беларусі ў 2018 годзе, паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Залатой.

"Правесці Міжнародны касмічны кангрэс у Беларусі - гэта ініцыятыва нашых касманаўтаў. Наша краіна гатова прадаставіць пляцоўку для правядзення гэтага мерапрыемства ў 2018 годзе", - сказаў ён. Пісьмо з прапановай правесці кангрэс падпісалі такія вядомыя касманаўты, як Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі.

У 2017 годзе такі кангрэс пройдзе ў Парыжы. "Там і будзе прымацца рашэнне, дзе правесці наступны кангрэс. Мы гатовы яго правесці ў сябе, і адпаведную згоду кіраўніка дзяржавы ўжо атрымалі. Цяпер Акадэмія навук рыхтуе для Уладзіміра Кавалёнка інфармацыю аб дасягненнях Беларусі ў касмічнай сферы. Ён будзе рабіць даклад на кангрэсе ў Парыжы", - адзначыў Сяргей Залатой.

Дырэктар "Геаінфармацыйных сістэм" нагадаў, што кожны год праходзіць Беларускі касмічны кангрэс. "І калі на ім часцей за ўсё абмяркоўваюцца тэмы, звязаныя з дыстанцыйным зандзіраваннем Зямлі, то на міжнародным кангрэсе абмяркоўваюцца ў асноўным пытанні пілатуемай касманаўтыкі", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі