Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Снж 2016
Беларусь рашуча асуджае любыя праявы экстрэмізму і тэрарызму
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку тэрарыстычнага акта ў саборы Святога Марка ў Каіры...
12 Снж 2016
Лукашэнка павіншаваў Дорыс Лойтхард з выбраннем Федэральным Прэзідэнтам Швейцарыі
Кіраўнік дзяржавы выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці і пашырэнні беларуска-швейцарскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах...
12 Снж 2016
Макей і Рыгоні абмеркавалі напрамкі развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з ПАСЕ
"Бакі абмеркавалі стан адносін і магчымыя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы"...
12 Снж 2016
Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Боснію і Герцагавіну
Прэм'ер-міністр Беларусі выступіць з дакладам аб прыярытэтах старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), якое пройдзе ў Сараеве...
12 Снж 2016
Беларуская дэлегацыя высокага ўзроўню правяла перагаворы ў ЗША
У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, памочнік Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальнага банка, Мінфіна, Мінэканомікі, іншых міністэрстваў і ведамстваў. Беларуская дэлегацыя правяла перагаворы ў шэрагу ключавых урадавых агенцтваў ЗША...
12 Снж 2016
Лукашэнка: Беларусь, як і Туркменістан, імкнецца да раўнапраўнага дыялогу з усімі партнёрамі
"Толькі мір і бяспека здольны забяспечыць прагрэс і дабрабыт грамадства. Таму Беларусь, як і Туркменістан, імкнецца да паважлівага і раўнапраўнага дыялогу з усімі без выключэння партнёрамі"...
11 Снж 2016
Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе ў Мінску 15 снежня
У мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў адыходзячым годзе і намецяць план работы на 2017-ы...
9 Снж 2016
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей
Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня...
9 Снж 2016
Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін ЦЕІ ў Сараеве
Андрэй Кабякоў выступіць з дакладам аб прыярытэтах маючага адбыцца старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе. Праграмай рабочага візіту запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч прэм'ер-міністра з кіраўнікамі ўрадаў, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні...
8 Снж 2016
Пад старшынствам Беларусі ў Гамбургу прайшла нефармальная сустрэча кіраўнікоў МЗС краін АДКБ
У час сустрэч кіраўніка беларускага МЗС са старшынёй Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Крысцін Мутонен і намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам разгледжана тэматыка развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Асамблеяй, уключаючы пытанні правядзення ў Мінску ў ліпені 2017 года штогадовай сесіі ПА АБСЕ...
8 Снж 2016
Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова з 60-годдзем заснавання
"За гэтыя гады завод стаў адным з флагманаў беларускай прамысловасці, асвоіўшы шырокі спектр высокатэхналагічнай прадукцыі. Ён адзначаны ордэнам "Знак Пашаны" і рознымі дыпломамі, а таксама неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару", - гаворыцца ў віншаванні...
8 Снж 2016
Беларусь прадоўжыць работу па збліжэнні пазіцый у хутчэйшым падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС
"Застаюцца неўрэгуляванымі некалькі тэхнічных момантаў. У тым ліку ўвядзенне біяметрычных пашпартоў. Гэта пытанне - у працэсе вырашэння ў Беларусі. Адкладзеным застаецца пытанне аб рэадмісіі. Будзем збліжаць гэтыя пазіцыі", - удакладніў Дзмітрый Мірончык...
8 Снж 2016
Перспектывы кантактаў АДКБ і ААН у сферы міратворчасці ў час старшынства Беларусі ў АДКБ абмеркаваны ў Нью-Ёрку
Гэта тэма разглядалася ў час візіту ў Нью-Ёрк намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова і яго сустрэчы з памочнікам генеральнага сакратара ААН па міратворчых аперацыях Эль-Гасімам Уанам...
8 Снж 2016
Лукашэнка: СНД за чвэрць стагоддзя сфарміравалася як сучаснае рэгіянальнае супольніцтва
"За чвэрць стагоддзя, абапіраючыся на прынцыпы павагі нацыянальных прыярытэтаў і свабоды волевыяўлення дзяржаў-удзельніц, Садружнасць сфарміравалася як сучаснае рэгіянальнае супольніцтва, якое ўлічвае інтарэсы ўсіх бакоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
7 Снж 2016
Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі ў сувязі з гібеллю людзей пры землетрасенні
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трагічнае паведамленне выклікала ў Беларусі пачуцці вялікага смутку і шчырага спачування...
7 Снж 2016
Беларусь і ААН абмяркоўваюць развіццё супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам
У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН па праблеме тэрарызму, а таксама адзначылі станоўчы вопыт у правядзенні камітэтам агляду выканання Беларуссю рэзалюцый Савета Бяспекі ААН, якія датычацца барацьбы з тэрарызмам...
7 Снж 2016
Паслы Беларусі і Польшчы абмеркавалі ў Маскве актывізацыю супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах
Пытанні актывізацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах абмеркаваны сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Расіі Уладзімежам Марчынякам...
7 Снж 2016
Макей прыме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ 8-9 снежня ў Гамбургу
Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні СМЗС АБСЕ, а таксама правядзе на палях мерапрыемства шэраг двухбаковых сустрэч...
7 Снж 2016
Беларусь і Латвія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны
Дакумент падпісаны ў час афіцыйнага візіту міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова 5-6 снежня ў Латвійскую Рэспубліку. У праграме візіту адбыліся сустрэчы з міністрам абароны Раймандсам Бергманісам і міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам...
6 Снж 2016
Круглы стол па барацьбе з гандлем людзьмі прайшоў у штаб-кватэры ААН па ініцыятыве Беларусі
Валянцін Рыбакоў прадставіў бачанне Беларусі адносна правядзення пасяджэння высокага ўзроўню ГА ААН па аглядзе глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Намеснік міністра таксама азнаёміў удзельнікаў круглага стала з ініцыятывамі Беларусі на міжнароднай арэне...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі