Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Снж 2016

Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Боснію і Герцагавіну

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Боснію і Герцагавіну для ўдзелу ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), якое пройдзе ў Сараеве 13 снежня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Уладзіслаў Сычэвіч.

Андрэй Кабякоў выступіць з дакладам аб прыярытэтах старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе.

Праграмай рабочага візіту запланаваны двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністра з кіраўнікамі ўрадаў, якія будуць удзельнічаць у пасяджэнні.

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва - рэгіянальнае аб'яднанне, у склад якога ўваходзяць 18 дзяржаў: Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна. Беларусь далучылася да аб'яднання ў чэрвені 1996 года. ЦЕІ адыгрывае ролю важнага форуму для развіцця ўзаемадзеяння дзяржаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў сферах трансгранічнага супрацоўніцтва, энергетыкі, транспарту, навукі і тэхналогій, адукацыі, культуры, малога і сярэдняга бізнесу, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя і інш. У 2016 годзе старшынства ў ЦЕІ ажыццяўляе Боснія і Герцагавіна. У наступным годзе старшынства пяройдзе Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі