Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліс 2016
Лукашэнка даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэднюю зарплату на ўзровень $500
"Я не гавару, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім разе. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да $500 наблізіліся, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Трэба людзей падтрымліваць, чаго б гэта ні каштавала"...
14 Ліс 2016
Лукашэнка даручыў да 2020 года завяршыць асноўныя работы па добраўпарадкаванні Магілёва
"Да 2020 года Магілёў павінен стаць прыгожым. Як Гомель, як Гродна, прыгожыя гарады, там вычварнага і звышнатуральнага нічога няма. Але Магілёў адстаў, даводзіць трэба да ладу", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Грошы пры добраўпарадкаванні горада неабходна ўкладваць, вызначаючы прыярытэтнасць аб'ектаў...
11 Ліс 2016
Лукашэнка: Турцыя для Беларусі з'яўляецца прыярытэтным партнёрам
"Турцыя з'яўляецца для нас прыярытэтным партнёрам. Мы вельмі высока цэнім нашу дружбу і нацэлены на плённае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках. Хачу запэўніць, што мы будзем надзейным сябрам і вашай апорай тут - у цэнтры Еўропы. Можна сказаць, у эканамічным цэнтры Еўразіі"...
11 Ліс 2016
Пакет беларуска-турэцкіх дакументаў падпісаны ў Мінску па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні
Прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прынялі сумеснае камюніке. У ім адзначаецца, што перагаворы прайшлі ў атмасферы дружбы і ўзаемаразумення. Кіраўнікі дзяржаў усебакова абмеркавалі стан і развіццё перспектыў беларуска-турэцкіх адносін...
11 Ліс 2016
Лукашэнка: Палітычны дыялог паміж Беларуссю і Турцыяй вызначаецца атмасферай дружбы і ўзаемаразумення
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што першы візіт Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь з'яўляецца гістарычна значным для абедзвюх краін...
11 Ліс 2016
Эрдаган адзначыў мірнае суіснаванне прадстаўнікоў розных канфесій у Беларусі
"Беларусь - гэта тая краіна, дзе людзі самых розных этнічных і рэлігійных каранёў пражываюць пад адным дахам, у міры і згодзе. І мы з вамі - сведкі таго, што тут такая палітра, такая разнастайнасць успрымаецца не як крыніца патэнцыяльнай пагрозы, а як прыгажосць, сімвал багацця і здабытак", - упэўнены Прэзідэнт Турцыі...
11 Ліс 2016
Лукашэнка і Эрдаган прымаюць удзел у цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску
На мерапрыемства таксама запрошаны кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця мячэці пачалася з чытання Карана. Плануецца, што затым кіраўнікі дзяржаў азнаёмяцца з добраўпарадкаваннем рэлігійнага будынка...
11 Ліс 2016
Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
У аэрапорце Рэджэпа Таіпа Эрдагана сустрэў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Пасля прыбыцця Прэзідэнта Турцыі ў Мінск у Палацы Незалежнасці адбудуцца афіцыйныя перагаворы кіраўнікоў дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва...
11 Ліс 2016
Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі парадак дня беларуска-ўкраінскіх адносін і інцыдэнт з самалётам "Белавія"
Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся аб асабістай сустрэчы. Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Украіны дадзена даручэнне вызначыць адпаведную дату для арганізацыі мерапрыемства на вышэйшым узроўні, якое запланавана правесці да заканчэння гэтага года...
11 Ліс 2016
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва з Анголай
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Анголай і зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва...
11 Ліс 2016
Лукашэнка: Добрасуседскія адносіны з Польшчай былі і застаюцца прыярытэтам для Беларусі
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што інтарэсам двух блізкіх народаў, а таксама ўсёй еўрапейскай сям'і адпавядае поўная нармалізацыя беларуска-польскага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння...
10 Ліс 2016
Да візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай устаноўлены 25 сакавіка 1992 года. Вядучую ролю ў станаўленні і развіцці ўзаемавыгадных і эфектыўных адносін паміж краінамі адыграў палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях. Двухбаковая дагаворна-прававая база Беларусі і Турцыі налічвае каля 30 міжурадавых і міжведамасных пагадненняў...
9 Ліс 2016
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове праблемныя аспекты беларуска-расійскага ўзаемадзеяння
Прэзідэнты абмеркавалі праблемныя аспекты ў беларуска-расійскім узаемадзеянні. Рашэнні па іх прапрацоўваліся ўрадамі дзвюх краін і будуць канчаткова прыняты на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, якая, згодна з папярэдняй дамоўленасцю, адбудзецца на працягу будучых двух тыдняў...
9 Ліс 2016
Беларусь і Руанда вывучаюць магчымасці інтэнсіфікацыі палітычнага дыялогу
Аб гэтым паведамілі па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Руанды ў РФ Жаннай д'Арк Муджавамарыяй...
9 Ліс 2016
Беларусь гатова прадаўжаць сумесную з ЗША работу па нармалізацыі адносін
"Мы з павагай ставімся да волевыяўлення грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі і віншуем усіх амерыканцаў з праведзенымі прэзідэнцкімі выбарамі"...
9 Ліс 2016
Ярашэнка: Беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца ўзаемавыгаднымі
"Беларусь актыўна падтрымала рэалізацыю кітайскай канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях". Наша краіна прыкладзе максімальныя намаганні для таго, каб Кітай і ў далейшым з'яўляўся добрым сябрам Беларусі"...
9 Ліс 2016
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўсебаковых кантактаў з Камбоджай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці...
8 Ліс 2016
Мінадукацыі Беларусі і Microsoft падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
Гэты дакумент - адзінае пагадненне на падпіску па праграме ліцэнзавання EES (Enrollment for Education Solutions), якое "адкрывае магчымасць для ўстаноў сістэмы адукацыі атрымліваць ўсе выгады выкарыстання шырокага спектра ліцэнзійных версій прадуктаў Microsoft"...
8 Ліс 2016
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч з юбілеем
"Сваёй шматграннай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё, захаванне і ўзбагачэнне лепшых традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва Беларусі, заслужана набылі прызнанне, шчырую любоў і павагу гледачоў"...
8 Ліс 2016
Беларусь і Рэспубліка Карэя абмяркоўваюць абмен вопытам у сферы электроннага правасуддзя
Гэта пытанне разглядалася на сустрэчы пасла Беларусі ў гэтай краіне Андрэя Папкова са старшынёй Вярхоўнага суда Рэспублікі Карэя Ян Сын Тхэ...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі