Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2016

Да візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам ЭрдаганамТурэцкая Рэспубліка знаходзіцца на паўвостраве Малая Азія і на аддзеленай ад яго пралівамі Басфор і Дарданелы паўднёва-ўсходняй частцы Балканскага паўвострава. Тэрыторыя краіны складае 783,6 тыс. кв.км, колькасць насельніцтва - 78,6 млн чалавек.

Турэцкая Рэспубліка з'яўляецца прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікай. Кіраўніцтва краіны ажыццяўляе Прэзідэнт, які выбіраецца ўсенародным галасаваннем на пяць гадоў з правам аднаго перавыбрання. Са жніўня 2014 года Прэзідэнт Турцыі - Рэджэп Таіп Эрдаган. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны парламент - Вялікі нацыянальны сход Турцыі. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм'ер-міністрам, які назначаецца прэзідэнтам. Кіраўніком урада становіцца лідар партыі, што атрымала перамогу на выбарах.

Аб супрацоўніцтве Беларусі і Турцыі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай устаноўлены 25 сакавіка 1992 года. У тым жа годзе ў Мінску адкрылася пасольства Турцыі. Пасольства Беларусі пачало працаваць у Анкары ў 1997 годзе.

Вядучую ролю ў станаўленні і развіцці ўзаемавыгадных і эфектыўных адносін паміж краінамі адыграў палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.

У ліпені 1996 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю. Асноўным яго вынікам стала падпісанне Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай.

У 1999 годзе Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у саміце АБСЕ, які прайшоў у Стамбуле. На палях саміту адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Турэцкай Рэспублікі Сулейманам Дэмірэлем.

Значны імпульс беларуска-турэцкаму супрацоўніцтву нададзены па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Турцыю ў 2010 годзе, у рамках якога адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Турэцкай Рэспублікі Абдулахам Гюлем і прэм'ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. У выніку дасягнутых дамоўленасцей у 2011 годзе пачало работу Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле. Бакамі былі падрыхтаваны міжурадавыя пагадненні аб узаемнай адмене віз і аб рэадмісіі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам ЭрдаганамУ лістападзе 2015 года прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў з рабочым візітам Турэцкую Рэспубліку. Адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўніцтвам Турцыі, а таксама топ-менеджарамі турэцкіх кампаній. Андрэй Кабякоў выступіў з прывітальным словам на Беларускім інвестыцыйным форуме, які прайшоў у Стамбуле 12-13 лістапада 2015 года. У час Беларускага інвестыцыйнага форуму было падпісана каля 20 дакументаў, накіраваных на развіццё эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

У красавіку 2016 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з рабочым візітам у Турцыі. У Стамбуле кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў удзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. На палях стамбульскага саміту Аляксандр Лукашэнка таксама правёў шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з лідарамі замежных краін, у тым ліку з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, зрабіўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцы.

З чэрвеня 2014 года на ўзаемнай аснове адменены візы для кароткатэрміновых паездак беларускіх і турэцкіх грамадзян. Пагадненне аб узаемнай адмене віз вызваляе грамадзян Беларусі і Турцыі ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі дзяржавы іншага боку тэрмінам не больш як 30 дзён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтваУ беларуска-турэцкім супрацоўніцтве актыўна выкарыстоўваецца інстытут ганаровых консулаў. Цяпер у Турцыі працуюць пяць ганаровых консулаў: у Адане, Аланьі, Антальі, Бурсе, Ізміры.

Двухбаковая дагаворна-прававая база Беларусі і Турцыі налічвае каля 30 міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, уключаючы Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай 1996 года, міжурадавыя пагадненні аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве; аб узаемным садзейнічанні і ўзаемнай абароне інвестыцый; аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Паводле даных нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у студзені-жніўні 2016 года тавараабарот Беларусі і Турцыі склаў $492,6 млн (108,9 працэнта да студзеня-жніўня 2015 года), экспарт з Беларусі - $52,6 млн (50,8 працэнта), імпарт - $439,9 млн (126,2 працэнта).

Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту: паўфабрыкаты з нелегіраванай сталі, сінтэтычныя валокны і жгут сінтэтычных ніцей, калійныя ўгнаенні.

Асноўныя пазіцыі турэцкага імпарту: сельгаспрадукцыя (галоўным чынам сезонная або якая не культывуецца ў Рэспубліцы Беларусь), комплексныя сінтэтычныя ніці, часткі і прылады для аўтатрактарнай тэхнікі, трыкатажныя палотны.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам ЭрдаганамВажным механізмам умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах з'яўляецца Беларуска-Турэцкая сумесная міжурадавая эканамічная камісія.

Развіваецца двухбаковае інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Паводле даных МЗС Рэспублікі Беларусь, па выніках 2015 года аб'ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі склаў $50,7 млн (111,9 працэнта да 2014 года), у тым ліку прамых - $42,7 млн (138,1 працэнта). Аб'ём інвестыцый на чыстай аснове склаў $15,9 млн (рост больш як у 4 разы).

Супрацоўніцтва ў сферы навукі і культуры

Асновай супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў гуманітарнай сферы з'яўляецца міжурадавае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі, культуры і спорту, падпісанае ў 1995 годзе.

Створаны Сумесны камітэт па навуцы і тэхналогіях паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Саветам па навукова-тэхнічных даследаваннях Турцыі.

У снежні 2014 года ў Анкары адбылося чацвёртае пасяджэнне Сумеснага камітэта, у час якога бакі ўзгаднілі шэраг праектаў у рамках праграмы сумесных навуковых даследаванняў.

Цяпер ідзе рэалізацыя сумесных праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі і фізікі. Праводзяцца кансультацыі аб новых інавацыйных праектах у сферах нана- і IT-тэхналогій, звышновых матэрыялаў.

У красавіку 2007 года падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і турызму Турцыі, які вызначае асноўныя напрамкі развіцця кантактаў у гэтай сферы. Дзеючая нарматыўная база дае магчымасць ажыццяўляць мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай культуры ў Турцыі.Беларусь і Турцыя: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі