Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Nov 2016

Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт турэцкага лідара зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У аэрапорце Рэджэпа Таіпа Эрдагана сустрэў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Пасля прыбыцця Прэзідэнта Турцыі ў Мінск у Палацы Незалежнасці адбудуцца афіцыйныя перагаворы кіраўнікоў дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у БеларусьПа праграме афіцыйнага візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме. На мерапрыемстве будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Беларускія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з кіраўнікамі турэцкіх кампаній, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, гандлю, інвестыцый, будаўніцтва, турызму і іншых. Форум праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саветам па знешнеэканамічных сувязях Турцыі (DEIK).

Акрамя таго, у Мінску з удзелам лідараў дзвюх краін адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця Саборнай мячэці.Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі