Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2016

Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі парадак дня беларуска-ўкраінскіх адносін і інцыдэнт з самалётам "Белавія"

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам адбылася 10 лістапада па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня двухбаковых адносін, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адзначана, што работа па ўстараненні бар'ераў ва ўзаемным гандлі вядзецца ў канструктыўным рэчышчы. Добрай пляцоўкай для абмеркавання не толькі праблемных тэм, але і перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння з'яўляецца міжурадавая змешаная камісія, якая працавала 10 лістапада ў Мінску.

Прэзідэнты абмеркавалі вынікі праведзенага пасяджэння і выказаліся за прадаўжэнне адпаведнага плённага ўзаемадзеяння па выбудоўванні гандлёва-эканамічных адносін. Адзначана, што, нягледзячы на зніжэнне апошнім часам двухбаковага тавараабароту, існуе дадатная дынаміка, якую неабходна замацаваць.

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся аб асабістай сустрэчы. Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Украіны дадзена даручэнне вызначыць адпаведную дату для арганізацыі мерапрыемства на вышэйшым узроўні, якое запланавана правесці да заканчэння гэтага года.

Акрамя таго, Пётр Парашэнка папрасіў прабачэння за інцыдэнт з грамадзянскім самалётам авіякампаніі "Белавія" і праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі, што вінаватыя пакараны. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што адпаведныя службы ў бліжэйшы час правядуць кансультацыі аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі для прадухілення такіх інцыдэнтаў у далейшым.

Прэзідэнты абмеркавалі і арганізацыю работы па мірным вырашэнні канфлікту ва Украіне. Беларускім бокам створаны неабходныя ўмовы для плённай работы трохбаковай кантактнай групы. Пётр Парашэнка ў сувязі з гэтым выказаў поўнае задавальненне і ўдзячнасць Беларусі за садзейнічанне, якое аказваецца. Адзначана, што Беларусь і далей гатова рабіць усё, каб ва Украіне настаў мір.

Прэзідэнт Украіны таксама закрануў тэму падтрымкі шэрага ўкраінскіх ініцыятыў на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці ў ААН. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ўсе абазначаныя пытанні будуць дасканала вывучаны, зыходзячы з кантэксту двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым і цвёрдай нацэленасці Беларусі на вырашэнне ўсіх праблем мірнымі і дыпламатычнымі спосабамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі