Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліс 2016

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове праблемныя аспекты беларуска-расійскага ўзаемадзеяння

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 9 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнты абмеркавалі праблемныя аспекты ў беларуска-расійскім узаемадзеянні. Рашэнні па іх прапрацоўваліся ўрадамі дзвюх краін і будуць канчаткова прыняты на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, якая, згодна з папярэдняй дамоўленасцю, адбудзецца на працягу будучых двух тыдняў.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанні міжнароднага парадку дня, у прыватнасці вынікі выбараў у ЗША і іх магчымы ўплыў на развіццё рэгіянальных і глабальных працэсаў.

Прэзідэнт Беларусі расказаў расійскаму лідару і аб некаторых падрабязнасцях свайго нядаўняга візіту ў Блізкаўсходні рэгіён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі