Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2016
Беларусь і ААЭ абмеркавалі актывізацыю палітычнага ўзаемадзеяння
Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, эмірацкі - памочнік (у рангу намесніка) міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Фарыс аль-Мазруі...
11 Кст 2016
Макей абмеркаваў з прынцам Кенцкім пашырэнне беларуска-брытанскага супрацоўніцтва
Бакі абмяняліся думкамі наконт перспектыў пашырэння беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах...
11 Кст 2016
Беларусь на Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ прадставіць прыярытэты свайго старшынства ў арганізацыі
Улічваючы, што ў 2016-2017 гадах старшынства ў АДКБ пераходзіць да Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прадставіць на СКБ прыярытэты Беларусі, якія плануецца рэалізаваць у перыяд яе старшынства ў наступным міжсесіённым перыядзе...
10 Кст 2016
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы дамовіліся развіваць супрацоўніцтва
Тэмай перагавораў было таксама прыгранічнае перамяшчэнне паміж краінамі. Паводле слоў Вітольда Вашчыкоўскага, Польшча гатова да пачатку дзеяння пагаднення, якое дае магчымасць жыхарам прыгранічных рэгіёнаў перамяшчацца паміж краінамі без віз...
10 Кст 2016
Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку
"У пятніцу пратакол быў падпісаны. Па пратаколе ўсе нафтагазавыя пытанні ўрэгуляваны. Ідэалогія, якая закладзена ў пратаколе, - гэта прывязка да ўнутрырасійскіх цэн", - далажыў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка...
10 Кст 2016
Макей у час рабочага візіту ў Польшчу сустрэўся з калегам Вашчыкоўскім
Візіт прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай. Запланаваны сустрэчы з іншымі прадстаўнікамі кіраўніцтва Польшчы для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва...
7 Кст 2016
Лукашэнка: Беларусі неабходна праводзіць узважаную знешнюю палітыку
"Мы выйграем толькі ад таго, калі будзем праводзіць нармальную ўзважаную палітыку. Таму што мы знаходзімся ў эпіцэнтры тых падзей, якія сёння вакол нас разгортваюцца"...
7 Кст 2016
Лукашэнка: Беларусь не збіраецца ні з кім ваяваць, але будзе абараняць свае інтарэсы
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў...
7 Кст 2016
Лукашэнка ставіць задачу дабіцца пазітыўнага балансу ў адносінах з краінамі-суседзямі і вядучымі геапалітычнымі цэнтрамі сілы
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для Беларусі патрэбны мір і бяспека, дружба і супрацоўніцтва паміж народамі, і беларускі народ - самы інтэрнацыянальны...
7 Кст 2016
Лукашэнка лічыць неабходным сістэмней працаваць з суседзямі і саюзнікамі
"Беларускія дэпутаты традыцыйна актыўна ўзаемадзейнічаюць з калегамі па лініі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, парламенцкіх структур СНД і АДКБ. Гэта асноўны напрамак"...
6 Кст 2016
Больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету збяруцца на сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў 2017 годзе
"Аб росце міжнароднага аўтарытэту Нацыянальнага сходу і краіны ў цэлым сведчыць тое, што 26-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе наступным летам у Мінску. Упершыню ў беларускай сталіцы збяруцца больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету", - адзначыў спікер...
6 Кст 2016
Прынц Майкл Кенцкі наведае з візітам Беларусь
"Прынц займаецца кансалтынгавай дзейнасцю, бізнесам і дабрачыннасцю ў шэрагу краін свету. У прыватнасці, пад патранажам Яго Вялікасці рэалізуецца шэраг глабальных некамерцыйных ініцыятыў у сферы бяспекі дарожнага руху", - адзначыў прэс-сакратар...
5 Кст 2016
Беларусь і Пакістан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах
Падпісаны пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб уступленні ў сілу дагавора паміж Беларуссю і Пакістанам аб дружбе і супрацоўніцтве. Дакумент замацоўвае завяршэнне адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур...
5 Кст 2016
Беларусь і Пакістан дамовіліся прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне
Бакі, адзначаючы падабенства падыходаў па ключавых міжнародных і рэгіянальных праблемах, пацвердзілі сваю прыхільнасць да агульнапрызнаных норм міжнароднага права, мэт і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, умацавання ролі ААН у вырашэнні ўсяго комплексу пытанняў па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі...
4 Кст 2016
Беларусь удасканальвае нацыянальнае заканадаўства ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі
У Беларусі дынамічна развіваецца і ўдасканальваецца нацыянальнае заканадаўства. Паводле ацэнкі міжнародных экспертаў, яно з'яўляецца прагрэсіўным і адпавядае сусветным стандартам. Пацвярджэнне - далучэнне Беларусі да Канвенцыі Савета Еўропы...
4 Кст 2016
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 38 жанчын з Магілёўскай і Мінскай абласцей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей 38 жанчын з Магілёўскай і Мінскай абласцей...
4 Кст 2016
Беларусь дамовілася развіваць супрацоўніцтва з Босніяй і Герцагавінай
Па выніках кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве, які ў тым ліку прадугледжвае інтэнсіфікацыю кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Босніі і Герцагавіны ў рамках міжнародных арганізацый і шматбаковых форумаў...
4 Кст 2016
Паслы Беларусі і Судана абмеркавалі перспектывы інтэнсіфікацыі дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па асноўных напрамках развіцця двухбаковых адносін у галіне эканомікі, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва...
3 Кст 2016
Беларусь і Германія абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва
Перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва абмяркоўваліся 3 кастрычніка на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дэлегацыяй германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага на чале з яе старшынёй Оліверам Качмарэкам...
3 Кст 2016
Савет Рэспублікі на дванаццатай сесіі пятага склікання плануе разгледзець больш за 20 законапраектаў
"У ходзе бягучай сесіі трэба разгледзець рэспубліканскі бюджэт на 2017 год, папраўкі ў Падатковы кодэкс, а таксама бюджэты двух пазабюджэтных дзяржаўных фондаў. Дакументы дасканала вывучаліся ў пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах", - праінфармаваў Міхаіл Мясніковіч...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі