Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Oct 2016

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца ні з кім ваяваць, але будзе абараняць свае інтарэсы

7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца ні з кім ваяваць, але будзе абараняць свае інтарэсы, заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія дзейнічаюць з пазіцыі сілы, і ў сувязі з гэтым мяне таксама не трэба папракаць, што я спрабую зрабіць сваю дзяржаву мацнейшай, - адзначыў Прэзідэнт. - Праводзьце ў адносінах да нас нармальную палітыку - і вы заўсёды будзеце мець самую дружалюбную дзяржаву".

"Мы не збіраемся ні з кім ваяваць. Мы збіраемся проста абараніць свае інтарэсы, і мы гэта робім не для вайны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гэта робім, каб бачылі ўсе, хто з намі хоча ваяваць, што ваяваць з намі - небяспечна, сабе на шкоду".

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на няпростай сітуацыі ў свеце, калі ў некаторых дзяржавах гінуць дзеці, ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары. "Чаму дэмакратычныя дзяржавы, якія разбамбілі і бамбяць Сірыю, аб гэтым не думаюць? Абараніцца хочуць ад хвалі бежанцаў. Тут толькі адзін шлях: дапамажыце стаць на ногі гэтым дзяржавам, стварыце вытворчасці, каб людзі там працавалі. Чаму гэта не робім?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў міры і бяспецы, мірным супрацоўніцтве з іншымі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі