Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Кст 2016

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы дамовіліся развіваць супрацоўніцтва

10 кастрычніка, Варшава /БЕЛТА - ТАСС/. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы на сустрэчы ў Варшаве абмеркавалі ўвесь спектр двухбаковых адносін і дамовіліся развіваць супрацоўніцтва. Аб дэталях перагавораў Уладзімір Макей і Вітольд Вашчыкоўскі паведамілі сёння на сумеснай прэс-канферэнцыі.

Вітольд Вашчыкоўскі адзначыў, што "збліжэнне і адкрытасць", якія адбываюцца паміж краінамі ў апошні год, маюць месца ў год 25-годдзя Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве, падпісанай Польшчай і Беларуссю.

"За 25 гадоў наша супрацоўніцтва складвалася па-рознаму", - сказаў кіраўнік МЗС Польшчы, падкрэсліўшы, што ў рамках гэтага візіту Уладзіміра Макея быў зроблены маленькі, але важны крок да высвятлення пытанняў сумеснай гісторыі. "Міністр прывёз важныя матэрыялы з архіваў аб лёсах многіх палякаў. Гэта інфармацыя перададзена ў адпаведныя ўстановы", - паведаміў Вітольд Вашчыкоўскі, падкрэсліўшы, што ў бліжэйшы час гэтыя даныя стануць здабыткам грамадскасці.

Акрамя таго, паводле слоў Вітольда Вашчыкоўскага, міністры абмяркоўвалі развіццё будучага двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне, гаварылі аб тым, што адбываецца ў НАТА, аб выніках саміту альянсу ў Варшаве, аб сітуацыі ў ЕС, яго праблемах. Тэмай перагавораў было таксама прыгранічнае перамяшчэнне паміж краінамі. Паводле слоў Вітольда Вашчыкоўскага, Польшча гатова да пачатку дзеяння пагаднення, якое дае магчымасць жыхарам прыгранічных рэгіёнаў перамяшчацца паміж краінамі без віз, "але на пагранічных пераходах неабходна правесці пэўную мадэрнізацыю".

"Сённяшняя размова была сумленнай, адкрытай", - ацаніў у сваю чаргу сустрэчу Уладзімір Макей. "Мы не адмаўляліся і ад абмеркавання праблем, якія ёсць у нашых адносінах, - дадаў ён. - Мы спрабуем вырашыць гэтыя пытанні".

Паводле слоў беларускага міністра, з польскім калегам яны падвялі вынікі першых трох кварталаў 2016 года, якія можна ацаніць як плённыя ў польска-беларускіх кантактах практычна ва ўсіх сферах. "Мы хацелі б захаваць гэту пазітыўную тэндэнцыю і ўжо вызначылі спектр пытанняў, над якімі будзем працаваць у будучым годзе", - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што Беларусь і Польшча аказаліся на парозе новай якасці адносін, дзе не будзе месца для недаверу і ідэалагічных забабонаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі