Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Жнв 2016
Новы пасол Ватыкана ўзначаліць службу ў мінскім касцёле 4 верасня
Як паведамлялася, у маі 2016 года Папа Рымскі Францыск назначыў свяшчэннаслужыцеля венгерскага паходжання Габара Пінтэра нунцыем у Беларусь. Раней ён займаў пасаду саветніка Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі...
25 Жнв 2016
Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італіі ў сувязі з ахвярамі пры землетрасенні
У спачуванні адзначаецца, што паведамленне аб шматлікіх ахвярах і значных разбурэннях выклікала пачуццё вялікага болю і смутку ў сэрцах беларусаў...
25 Жнв 2016
Лукашэнка ў кастрычніку плануе зрабіць візіт у Пакістан
"Я вельмі рады, што мы ў свой час не проста пазнаёміліся з Навазам Шарыфам, але нас звязваюць вельмі добрыя, цесныя адносіны. У нас няма ніякіх асабістых рознагалоссяў. Пры абмеркаванні многіх пытанняў - палітычных, эканамічных - у нас таксама поўнае супадзенне пунктаў гледжання"...
24 Жнв 2016
Макей спадзяецца, што эмацыянальнасць літоўскага боку пры абмеркаванні праекта БелАЭС уляжацца
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 жніўня прыняў пасла Літвы ў Беларусі Андруса Пулокаса ў сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат...
24 Жнв 2016
Дэлегацыя Тамбоўскай вобласці наведае Беларусь 24-26 жніўня
З 24 па 26 жніўня з афіцыйным візітам у Беларусь прыбывае дэлегацыя Тамбоўскай вобласці. У яе складзе прадстаўнікі адміністрацыі і дзелавых колаў. Дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Тамбоўскай вобласці Аляксандр Ганаў...
24 Жнв 2016
Макей і дзяржміністр Пакістана абмеркавалі развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных адносін
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы ўзаемных візітаў на розных узроўнях і мерапраемствам, правядзенне якіх запланавана на бліжэйшыя месяцы...
24 Жнв 2016
Лукашэнка павіншаваў Парашэнку з Днём Незалежнасці, пажадаўшы міру і працвітання народу брацкай Украіны
"Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны нязменна характарызуюць павага, падтрымка і ўзаемнае імкненне да ўмацавання добрых, дружалюбных адносін", - гаворыцца ў віншаванні...
23 Жнв 2016
Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі абмеркавана на сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада і Нацбанка
Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаннях. У іх ліку праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск - Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам...
23 Жнв 2016
Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з тэрактам у Газіянтэпе
"Беларусь рашуча асуджае варварскую атаку супраць мірных грамадзян у турэцкай правінцыі Газіянтэп. Асаблівае абурэнне выклікае тое, што тэрарысты цынічна выбралі для нападзення вясельныя ўрачыстасці і выкарысталі ў сваіх мэтах падлетка", - гаворыцца ў спачуванні...
22 Жнв 2016
Лёзна прыняло ўдзельнікаў маштабнага Кангрэса рабінаў Еўропы
Прывітанне ад Прэзідэнта Беларусі гасцям зачытаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка...
22 Жнв 2016
Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам Кангрэса рабінаў Еўропы
"Наша дзяржава і грамадства, маючы багатыя духоўныя традыцыі і каштоўнасці, прыхільныя да прынцыпаў талерантнасці і адкрытасці да дыялогу. Мы набылі ўнікальны вопыт захавання і падтрымання міжканфесійнага міру і згоды, якім па праву ганарымся"...
20 Жнв 2016
Лукашэнка: Далейшае пашырэнне беларуска-венгерскага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам абодвух бакоў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана...
19 Жнв 2016
Лукашэнка патрабуе нарасціць выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў
"Балюча глядзець, калі ў нас вялікая колькасць біярэсурсаў, якія можна выкарыстоўваць як паліва, проста прападае. Таму цяпер вельмі важна актывізаваць работу па выкарыстанні ўласных рэсурсаў, каб як мага менш залежаць ад імпарту і скараціць сабекошт вырабляемай прадукцыі", - заявіў Прэзідэнт...
18 Жнв 2016
Снапкоў: Перад Беларуссю адкрываюцца новыя перспектывы супрацоўніцтва з далучэннем да фармату "16+1"
"Сумеснае з Кітаем будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху адкрывае перад намі шэраг новых фарматаў шматбаковага сумеснага ўзаемадзеяння на еўрапейскім кантыненце"...
18 Жнв 2016
Снапкоў: Візіт Лукашэнкі ў Кітай пакладзе пачатак новаму этапу ў супрацоўніцтве паміж краінамі
"У адпаведнасці з запрашэннем старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў верасні 2016 года адбудзецца дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай"...
18 Жнв 2016
Дэлегацыя Шры-Ланкі наведае Беларусь
"Бакі абмяркуюць пытанні стварэння ў Шры-Ланцы сумесных зборачных вытворчасцей, рэалізацыю сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі і медыцынскай адукацыі, а таксама турызму", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык...
18 Жнв 2016
Кітайскі бок адзначае ўсёабдымны характар супрацоўніцтва з Беларуссю
Дзякуючы лідарам дзвюх краін кітайска-беларускія адносіны ўмацоўваюцца і развіваюцца, падкрэсліў Мэн Цзяньчжу. "Я поўнасцю падзяляю вашу высокую ацэнку нашых дружалюбных адносін, якія маюць усёабдымны характар і датычацца розных галін", - адзначыў кітайскі госць...
18 Жнв 2016
Лукашэнка ў канцы верасня плануе наведаць Кітай з дзяржаўным візітам
"За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Кітай зрабілі вельмі многае для ўмацавання двухбаковых сувязей, - упэўнены Прэзідэнт. - У нашым дыялогу абсалютна няма закрытых тэм і нявырашаных праблем"....
17 Жнв 2016
Пасольства Беларусі адкрыецца ў Іспаніі
Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна нумар 643 ад 17 жніўня. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Каралеўствам Іспанія ўстаноўлены 13 лютага 1992 года...
17 Жнв 2016
Міністр абароны Арменіі высока ацаніў узровень супрацоўніцтва з Беларуссю
"2016 год для нас вельмі напружаны і багаты на запланаваныя мерапрыемствы. Лічу, што мерапрыемствы па сумеснай боегатоўнасці, абмен вопытам, узаемадзеянне па ўсіх пытаннях ставяць супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны Беларусі на высокі ўзровень"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі