Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Aug 2016

Дэлегацыя Тамбоўскай вобласці наведае Беларусь 24-26 жніўня

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Тамбоўскай вобласці Расіі наведае Беларусь 24-26 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

"З 24 па 26 жніўня з афіцыйным візітам у Беларусь прыбывае дэлегацыя Тамбоўскай вобласці. У яе складзе прадстаўнікі адміністрацыі і дзелавых колаў. Дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Тамбоўскай вобласці Аляксандр Ганаў", - адзначылі ў прэс-службе.

У МПЗ таксама расказалі, што ў ходзе візіту запланавана наведванне беларускіх прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны (ЗАТ "МАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш", ЗАТ "Штадлер Мінск", правядзенне сустрэчы з прадстаўнікамі ААТ "Гомсельмаш"), мяса-малочнай і жывёлагадоўчай галіны (ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка", ААТ "Гастэлаўскае", ААТ "Слуцкі сыраробны завод"). Акрамя таго, удзельнікі расійскай дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у азнаямленні з работай Парка высокіх тэхналогій.

"У час візіту адбудзецца трэцяе пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці, па выніках якога будуць вызначаны новыя напрамкі супрацоўніцтва", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі