Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Oct 2016

Беларусь і Пакістан дамовіліся прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан дамовіліся прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, якая была прынята па выніках афіцыйных перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі, адзначаючы падабенства падыходаў па ключавых міжнародных і рэгіянальных праблемах, пацвердзілі сваю прыхільнасць да агульнапрызнаных норм міжнароднага права, мэт і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, умацавання ролі ААН у вырашэнні ўсяго комплексу пытанняў па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам, такім як міжнародны тэрарызм, распаўсюджванне зброі масавага знішчэння, незаконная вытворчасць і збыт наркотыкаў, гандаль людзьмі, прыродныя і тэхнагенныя катастрофы", - гаворыцца ў заяве.

Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў і кандыдатур дзвюх дзяржаў у ААН і іншых міжнародных арганізацыях.

Станоўча была ацэнена актыўная дзейнасць урадаў дзвюх дзяржаў па развіцці міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў ключавых галінах эканомікі, а таксама работа сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф таксама віталі стварэнне ў парламентах дзвюх краін адпаведных груп дружбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі