Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Dec 2016

Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе ў Мінску 15 снежня

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключнае ў 2016 годзе пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе 15 снежня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў адыходзячым годзе і намецяць план работы на 2017-ы.

У бягучым годзе адбылося 16 пасяджэнняў Савета пастаянных прадстаўнікоў (у тым ліку адно сумеснае з Камісіяй па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД). На гэтых пасяджэннях разгледжана больш як 50 пытанняў, якія датычацца розных сфер супрацоўніцтва краін СНД і дзейнасці яе органаў, у тым ліку адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій, фарміравання праектаў парадку дня вышэйшых органаў СНД, рэалізацыі прынятых у рамках Садружнасці дакументаў.

У СНД у 2016 годзе старшынстваваў Кыргызстан. У сувязі з гэтым пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Кыргызстана пры статутных і іншых органах Садружнасці, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў выступіць перад прысутнымі з інфармацыяй аб выніках старшынства сваёй краіны ў СНД.

Акрамя таго, Савету пастаянных прадстаўнікоў будуць прадстаўлены прапановы ў праект парадку дня пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое плануецца правесці 7 красавіка 2017 года ў Ташкенце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі