У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2016

Перспектывы кантактаў АДКБ і ААН у сферы міратворчасці ў час старшынства Беларусі ў АДКБ абмеркаваны ў Нью-Ёрку

8 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Нью-Ёрку абмеркаваны перспектывы сумеснай работы АДКБ і ААН у галіне міратворчасці ў перыяд старшынства Беларусі ў АДКБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэта тэма разглядалася ў час візіту ў Нью-Ёрк намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова і яго сустрэчы з памочнікам генеральнага сакратара ААН па міратворчых аперацыях Эль-Гасімам Уанам. Бакі абмеркавалі пытанні міжнароднай міртворчай дзейнасці, а таксама магчымыя крокі па павышэнні ўдзелу Беларусі ў аперацыях па падтрыманні міру, што ажыццяўляюцца ААН.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі нагадаў субяседніку аб нядаўна прынятай рэзалюцыі Генеральнай асамблеі "Супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Арганізацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы". Рэзалюцыя заклікала абедзве арганізацыі развіваць узаемавыгаднае ўзаемадзеянне ў шэрагу галін, уключаючы тэматыку аперацый па падтрыманні міру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс