Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Dec 2016

Лукашэнка: СНД за чвэрць стагоддзя сфарміравалася як сучаснае рэгіянальнае супольніцтва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні лідарам краін СНД з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падпісанне 8 снежня 1991 года Пагаднення аб стварэнні СНД стала зыходным пунктам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.

"За чвэрць стагоддзя, абапіраючыся на прынцыпы павагі нацыянальных прыярытэтаў і свабоды волевыяўлення дзяржаў-удзельніц, Садружнасць сфарміравалася як сучаснае рэгіянальнае супольніцтва, якое ўлічвае інтарэсы ўсіх бакоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што 16 верасня 2016 года прынята канцэптуальнае рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій, якое вызначыла далейшыя шляхі яе развіцця. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што гэта падзея ўмацуе аўтарытэт Садружнасці, зробіць яе яшчэ больш запатрабаваным і актуальным аб'яднаннем

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі