У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Стд 2017

У заканатворчым працэсе Беларусі няўхільна выконваюцца прынцыпы і нормы Канстытуцыі

18 студзеня, Мінск /Святлана Васілеўская - БЕЛТА/. У заканатворчым працэсе Беларусі няўхільна выконваюцца прынцыпы і нормы Канстытуцыі, заявіў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч пасля абвяшчэння заключнай часткі Паслання Канстытуцыйнага суда (КС) Прэзідэнту Беларусі і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2016 годзе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канстытуцыйны суд, зыходзячы з вяршэнства права, вяршэнства Канстытуцыі, ацэньваў стан канстытуцыйнай законнасці ў мінулым годзе. Вяршэнства права як прынцып канстытуцыйнага ладу Беларусі абавязвае дзяржаву, усе яе органы, службовых асоб, грамадзян дзейнічаць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю заканадаўчых актаў. "У мінулым годзе КС праверыў канстытуцыйнасць 53 законаў, прынятых парламентам, да падпісання іх Прэзідэнтам. Усе законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі. Гэта сведчыць, што ў заканатворчым працэсе няўхільна захоўваюцца прынцыпы і нормы Канстытуцыі, атрымліваюць належнае развіццё канстытуцыйныя каштоўнасці", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

У пасланні адзначаецца, што пры ацэнцы канстытуцыйнасці норм закона Канстытуцыйны суд у шэрагу выпадкаў выявіў калізіі і прававую нявызначанасць асобных палажэнняў. У сувязі з чым сфармуляваў у сваіх рашэннях адрасаваныя заканадаўцу прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўстараненне дэфектаў прававога рэгулявання ў мэтах забеспячэння вяршэнства права, рэалізацыі канстытуцыйных палажэнняў у заканатворчай дзейнасці. Выпрацаваны прававыя пазіцыі КС і ў адрас органаў правапрымянення, якія арыентуюць на выкананне законаў з улікам канстытуцыйна-прававога сэнсу, указваюць на недапушчэнне падмены на практыцы адной канстытуцыйнай каштоўнасці іншай.

Беларусь, паводле ацэнкі незалежных міжнародных арганізацый, устойліва займае дастойнае месца ў глабальным рэйтынгу краін свету па індэксе вяршэнства права. Размова ідзе аб такіх кантрольных паказчыках, як адсутнасць карупцыі, парадак і бяспека, абарона асноўных правоў, празрыстасць інстытутаў улады, выкананне законаў, грамадзянскае і крымінальнае правасуддзе. Пры гэтым Беларусь апярэджвае па гэтым індэксе краіны, якія ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Пасланне будзе апублікавана ў газетах "Республика", "Звязда", часопісе "Вестник Конституционного суда Республики Беларусь". Тэкст паслання таксама будзе размешчаны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, афіцыйным сайце КС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс