Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2017

Купчына ўручыла даверчыя граматы кіраўніку ЮНІДА

16 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына ўручыла даверчыя граматы генеральнаму дырэктару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Лі Ёнгу і выканаўчаму сакратару Падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ПК АДУЗЯВ) Ласіна Зербо.

У ходзе сустрэчы з генеральным дырэктарам ЮНІДА абмеркаваны пытанні рэалізацыі праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва арганізацыі ў Беларусі, а таксама перспектывы далейшага ўзаемадзеяння па праблематыцы краін з сярэднім узроўнем даходу.

На сустрэчы з выканаўчым сакратаром ПК АДУЗЯВ Алена Купчына адзначыла паслядоўную падтрымку Беларуссю працэсу забеспячэння ўступлення ў сілу і ўніверсалізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліла важнасць захавання і ўмацавання міжнароднага рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання, заснаванага на Дагаворы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, а таксама стварэння ўмоў для канкрэтных крокаў па ядзерным раззбраенні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі