Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2017
Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сумесных фармацэўтычных праектаў з Індыяй
Беларуска-індыйскае супрацоўніцтва ў цэлым Міхаіл Мясніковіч ахарактарызаваў як шматпрофільнае. Адносіны дзвюх краін развіваюцца не толькі ў гандлёвай, але і ў інвестыцыйнай сферы. Беларусь і Індыя рэалізуюць шмат перспектыўных пректаў у навукова-тэхнічнай сферы, у галіне падрыхтоўкі кадраў у ВНУ...
22 Сак 2017
Беларусь зацікаўлена шырэй узаемадзейнічаць з ЕЭК ААН для развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства
Дэлегацыю Беларусі ўзначаліў намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін. "Пры разглядзе праграмы работы камітэта на 2018-2019 гады Павел Уцюпін унёс прапановы па пашырэнні ўзаемадзеяння з ЕЭК ААН у частцы аказання кансультатыўнай і тэхнічнай падтрымкі развіцця ДПП у Беларусі, у тым ліку на рэгіянальным узроўні", - праінфармавалі ў прадстаўніцтве...
22 Сак 2017
Беларусь будзе нарошчваць пастаўкі ў Малдову прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны
У Малдове 22-23 сакавіка па даручэнні ўрада Беларусі знаходзіцца дэлегацыя канцэрна "Беллеспаперапрам" для правядзення перагавораў па нарошчванні паставак на малдаўскі рынак прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны. У якасці асноўных партнёраў беларускіх экспарцёраў у Малдове разглядаецца СП "Керамін-Кішынёў", а таксама ствараемы на яго аснове гандлёва-маркетынгавы цэнтр беларускіх тавараў...
22 Сак 2017
Танкер з іранскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы
"Танкер з іранскай нафтай аб'ёмам 80 тыс. т прыбыў у порт Адэсы і ўжо разгружаны", - праінфармаваў намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Сяргей Грыб...
21 Сак 2017
Беларусь і Аман абмеркавалі прыярытэтныя сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Кіраўніком знешнепалітычнага ведамства адзначана важнасць больш хуткага фарміравання міжурадавага механізма супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам у фармаце сумеснага камітэта і падпісання адпаведнага двухбаковага пагаднення. Віцэ-прэм'ер запэўніў, што аманскі бок у бліжэйшы час зробіць канкрэтныя крокі па гэтым пытанні...
21 Сак 2017
Лукашэнка: Адсочваць цэнаўтварэнне ў Беларусі будуць вельмі сур'ёзна
Немалаважнымі пытаннямі, якія патрабуюць вырашэння, Аляксандр Лукашэнка таксама назваў неабходнасць павышэння заработнай платы і працоўную занятасць. "Для нас вельмі важна занятасць менавіта на новых прадпрыемствах, вось такіх прадпрыемствах. Але я не супраць, калі будуць стварацца маленькія прадпрыемствы: 3, 5, 10, 15, 40, 50 чалавек - няважна. І на такіх прадпрыемствах павінны людзі працаваць," - упэўнены беларускі лідар...
21 Сак 2017
Будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў у "Вялікім камені" плануецца пачаць у чэрвені
"З задавальненнем адзначу, што мы выканалі ўсе пастаўленыя Прэзідэнтам Беларусі задачы па развіцці індустрыяльнага парка, будаўніцтве інжынернай структуры. Але стаяць яшчэ вялікія задачы - прыцягненне інвестыцый і рэзідэнтаў у наш парк", - сказаў Анатоль Калінін. Пры гэтым ён адзначыў, што, па сутнасці, створана інфраструктура цэлага горада, куды можа прыйсці любы жадаючы інвестар...
21 Сак 2017
У Беларусі распрацоўваюць новае лякарства супраць раку печані і нырак
"Так званыя вялікія пухліны пры раку печані і нырак вельмі цяжка паддаюцца лячэнню. Таму мы ўзяліся за распрацоўку новага прэпарату", - расказала Алена Калінічэнка. Гэты прэпарат будзе адносіцца да інгібітараў тыразінкіназы, якія блакіруюць дзеянне канкрэтнага бялку і спыняюць рост пухліны...
21 Сак 2017
Лукашэнка: У Беларусі ў сферы ІТ-тэхналогій будзе ўзрыў
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь таксама прывабная для інвестараў з-за наяўнасці працоўных рэсурсаў, высокага ўзроўню адукацыі. Таму ў краіне створаны ўмовы для развіцця розных галін - ад дрэваапрацоўкі да ІТ-тэхналогій...
20 Сак 2017
Беларуска-італьянскі бізнес-форум па пытаннях зялёнай эканомікі адбудзецца 24 сакавіка
Удзельнікі форуму азнаёмяцца з перадавымі дасягненнямі італьянскай прамысловасці ў галіне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, перапрацоўкі адходаў, паляпшэння якасці паветра, павышэння энергаэфектыўнасці эканомікі і рэалізацыі канцэпцыі "разумных" гарадоў...
20 Сак 2017
Мінэнерга: Электраэнергія з БелАЭС будзе запатрабавана ў поўным аб'ёме на ўнутраным рынку
"Электраэнергія, вырабленая на Беларускай АЭС, прызначана для ўнутранага спажывання, яна ў поўным аб'ёме будзе выкарыстоўвацца ўнутры краіны. АЭС у Астраўцы будуецца для таго, каб умацаваць энергетычную бяспеку і ў цэлым павысіць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі"...
20 Сак 2017
Гарлыкскі ГАК плануецца адкрыць 31 сакавіка
Міхаіл Мясніковіч і Батыр Эрэшаў разгледзелі пытанні завяршэння будаўніцтва і ўрачыстага адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, намечанага на 31 сакавіка бягучага года, з удзелам Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава...
17 Сак 2017
Буйныя экспартныя крэдытныя агенцтвы Беларусі і Кітая падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
"Падпісанне пагаднення з буйнейшым сусветным экспартным крэдытным агенцтвам з'яўляецца лагічным працягам супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў фінансавай сферы. Дакумент будзе садзейнічаць прыцягненню кітайскіх інвестыцый у беларускую эканоміку, а таксама створыць пляцоўку для абмеркавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў", - падкрэсліў Генадзь Міцкевіч...
17 Сак 2017
Гумінскі бачыць вялікі эканамічны патэнцыял у 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ
Віктар Гумінскі перакананы, што маючая адбыцца сесія ПА АБСЕ адкрывае для Беларусі вялікія магчымасці для выбудоўвання дыялогу з палітыкамі іншых краін, і не толькі. "Еўрапейскія парламентарыі часта яшчэ і бізнесмены, і мне здаецца, што нашым зацікаўленым міністэрствам можна было б праз дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прапрацаваць праграмы сустрэч з гасцямі, якія іх цікавяць, і абмеркаваць усе пытанні...
16 Сак 2017
Кабякоў: Беларусь разлічвае на павелічэнне паставак тэхнікі ў Стаўрапольскі край і стварэнне новых СП
"Мы гатовы пастаўляць увесь спектр прадукцыі айчыннага машынабудавання для рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў у Стаўрапольскім краі - гэта пасажырская, камунальная, грузавая, дарожна-будаўнічая і іншая тэхніка", - дадаў прэм'ер-міністр. Пастаўкі тэхнікі магчымы на ўмовах лізінгу...
16 Сак 2017
Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-турэцкага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць абедзвюх дзяржаў у развіцці і паглыбленні двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы...
16 Сак 2017
Каля 50 індыйскіх кампаній прадставяць прадукцыю на выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі"
Індыя выступіць краінай - партнёрам выстаўкі. Індыйскія кампаніі арганізуюць аб'яднаную экспазіцыю, дзе прадставяць найноўшыя дасягненні ў галіне медыцыны і аховы здароўя. Асобныя стэнды будуць прысвечаны медыцынскай галіне Польшчы і Латвіі. Яны арганізаваны аддзелам садзейнічання гандлю і інвестыцыям пасольства Польшчы ў Беларусі і Латвійскім агенцтвам інвестыцый і развіцця...
14 Сак 2017
Выстаўка "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе ў Мінску 29-31 сакавіка
У бягучым годзе выстаўка зменіць прапіску - яна пройдзе ў НВЦ "Белэкспа". У час "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе беларуска-пакістанскі форум. Таксама ў дзелавой праграме - навучальныя семінары і праграмы для спецыялістаў. Традыцыйна адбудуцца паказы новых калекцый адзення...
13 Сак 2017
Мясніковіч лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Іранам у рэалізацыі інвестпраектаў і прамкааперацыі
"Што датычыцца двухбаковага супрацоўніцтва, гэта, безумоўна, інвестыцыйныя праекты, прамысловая кааперацыя. Тут можа быць рэалізавана вельмі шмат цікавых ідэй, падыходаў, каб гэтыя праекты былі ўзаемавыгадныя не толькі ў рамках двухбаковых кантактаў, але і як работа з кампаніямі трэціх краін"...
13 Сак 2017
Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі савет па развіцці ІТ-тэхналогій
"Абмяркоўвалася ідэя стварэння савета, у які могуць увайсці і дзяржаўныя служачыя, адказныя за прыняцце тых ці іншых рашэнняў (асабліва рэгулятарнай нарматыўнай базы), і інвестары, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій, і вучоныя", - адзначыў памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі